Грамадства3232

Дзяржава просіць у беларусаў падзяліцца сваім бачаннем развіцця краіны на пяць год наперад — можна ананімна і без рэгістрацыі

Праўладныя арганізацыі да канца кастрычніка праводзяць новае сацыялагічнае даследаванне на тэму вобраза будучыні Беларусі на 2026‑2030 гады. Паўдзельнічаць у апытанні можна анлайн праз сайт меркаванне.бел.

Такая ж апытанка ўжо праводзілася вясной, і яе вынікі аказаліся малапрыемнымі для чыноўнікаў — людзі карысталіся магчымасцю выказацца і скардзіліся на дрэнныя дарогі, брудную ваду, смецце, даўгабуды і карупцыю. Паглядзелі, што цікавіць прадстаўнікоў дзяржавы ў новым даследаванні.

Анлайн-анкета «Народная пяцігодка» стала часткай сацыялагічнага даследавання краіны, анансаванага прэм’ер-міністрам Аляксандрам Турчыным неўзабаве пасля свайго прызначэння. Арганізатарамі выступілі праўладныя сацыёлагі з Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД), а таксама грамадскія аб'яднанні пад назвай «Штаб патрыятычных сіл». У яго ўваходзяць разнамасныя партыйшчыкі, прафсаюзнікі і камсамольцы — «Белая Русь», БРСМ, Беларускі саюз афіцэраў, «Патрыёты Беларусі» і іншыя.

Як і ў вясновай апытанцы, у новай пераважна збіраюцца меркаванні наконт эканамічных складнікаў — важнасць прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, найлепшыя кірункі рэгулявання эканомікі, шляхі стымулявання занятасці працаздольных грамадзян, развіццё рэгіёнаў і прыватнага бізнэсу.

Аўтары цікавяцца таксама канкрэтным узроўнем жыцця рэспандэнтаў, просячы падзяліцца тым, на што хапае грошай і на колькі год наперад людзі выразна ўяўляюць сваю стабільную будучыню.

Просяць паразважаць беларусаў і на тэмы ідэальнай схемы працы сістэмы аховы здароўя і адукацыі. А таксама распавесці, дзе беларусы чытаюць навіны і чаго больш за ўсё баяцца (у адказах прысутнічае, напрыклад, патэнцыйнае закрыццё межаў, новыя пандэміі, уцягванне Беларусі ў буйныя ўзброеныя канфлікты, страта Беларуссю суверэнітэту, а таксама прыняцце непапулярных рашэнняў, пад якімі маюцца на ўвазе новыя забароны, абмежаванні і патрабаванні).

Сярод пытанняў, як і ў мінулай апытанцы, няма наўпростава палітычных, якія б дазволілі крытыкаваць рэжым Лукашэнкі (хаця амаль усе формы адказаў маюць адкрыты пункт «Іншае», куды можна запісваць аўтарскае меркаванне па тэме). Але некаторыя топікі могуць ускосна намякаць на актуальныя трывогі чыноўнікаў.

Так, пра гэта сведчыць пытанне «Што, на вашу думку, умацуе жаданне моладзі жыць і працаваць у Беларусі?». Што адметна, сярод прапанаваных адказаў ёсць нават варыянт «Пашырэнне сеткі моладзевых грамадскіх аб'яднанняў», але нічога пра ўмовы размеркавання, заробкі ці базавую бяспеку і выкананне правоў.

Парупіліся праўладныя сацыёлагі і міграцыйнай палітыкай. Акрамя меркаванняў наконт стаўлення да прытоку мігрантаў у Беларусь, іх цікавіць, ці варта ўзмацніць кантроль за выездам і ўездам у краіну грамадзян Беларусі і ці цікава мясцовым жыхарам развіццё сувязяў з беларускай дыяспарай за мяжой.

Не абышлося і без пытання пра народнае адзінства. Сярод адказаў на пытанне «Што, на вашу думку, спрыяе ўмацаванню народнага адзінства беларусаў?» ёсць і такія: далейшае правядзенне памілаванняў і амністый, наладжванне сувязяў з канструктыўна настроенымі беларусамі замежжа і вяртанне іх на Радзіму, а таксама пашырэнне выкарыстання беларускай мовы (дарэчы, само апытанне даступна выключна на рускай мове).

Асобна варта адзначыць прапанаваныя опцыі пазіцыянавання Беларусі ў свеце.

Пляцоўка прамысловай зборкі? Цэнтр прамысловых кампетэнцый і навуковых школ? Харчовы донар рэгіёна? Генератар інавацый і прарыўных ідэй? Крыніца якасных працоўных рэсурсаў? Экалагічны флагман рэгіёна? Айці– і кіберхаб? Донар міру і стабільнасці ў рэгіёне? Міжнародная перамоўная пляцоўка? Мост паміж Захадам і Усходам?

Што б выбралі вы?

Галоўная мэта апытанкі «Народная пяцігодка» сфармулявана досыць пафасна — уцягнуць кожнага грамадзяніна ў стратэгію развіцця краіны і вызначыць ключавыя прыярытэты і сацыяльна значныя праекты. Праўда, раней «Наша Ніва» разам з сацыёлагам Філіпам Біканавым ужо тлумачыла, чаму вынікі гэтага даследавання па змоўчванні не могуць быць аб’ектыўнымі:

— Каб даследаванне паказала, што сапраўды мяркуюць беларусы, трэба, каб выбарка была імавернасная. То-бок шанец трапіць у гэтую выбарку павінен быць прыблізна аднолькавы ў кожнага беларуса. Але ж зразумела, што гэта не так.

Каментары32

  • .
    18.10.2025
    Сайт з назвай на беларускай мове "меркаванне.бел" мае толькі рускую мову ў інтэрфейсе, навінах і апытанках.
    То-бок, на меркаванне.бел немагчыма выказаць меркаванне, можна толькі мнение.
  • BTK+
    18.10.2025
    Тым разам якога колеру пазногці ў Біканава?
  • БЧБ
    18.10.2025
    Бяз лукашызму, бяз рашызму, шляхам на Захад. Вольная Беларусь!

Цяпер чытаюць

За апошнія 10 гадоў арэндныя стаўкі выраслі ўдвая. За колькі цяпер здаюць кватэры2

За апошнія 10 гадоў арэндныя стаўкі выраслі ўдвая. За колькі цяпер здаюць кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі пасля ўдараў дронаў гараць Навакуйбышаўскі нафтаперапрацоўчы завод у Самары і газаперапрацоўчы завод у Арэнбургу3

Лявон Халатран адкрыў з камандай бістро-бар у Варшаве — чым будуць здзіўляць?

Беларусу ў рэшце трапіла незвычайная манета. Яна каштуе значна даражэй за намінал1

Чаму так шмат «срачыкаў» у апазіцыі і што з імі рабіць? Дзядок адрэагаваў на канфлікты ў дэмакратычным руху32

«Не каралям!» У ЗША прайшлі маштабныя акцыі пратэсту супраць Трампа. Той адказаў у сваёй манеры16

Ратавальніка са Смілавічаў асудзілі да калоніі за Гаюна і «здраду дзяржаве»

Журналісты падлічылі, колькі спатрэбілася б часу Расіі пры цяперашніх тэмпах на поўную акупацыю Украіны16

«Самага прывабнага саджаеш наперад, і ўсё без палева». Як і за колькі перавозяць у Еўропу нелегальных мігрантаў з беларускай мяжы8

Пуцін у размове з Трампам запатрабаваў поўнай здачы Данецкай вобласці ў абмен на перамір’е12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За апошнія 10 гадоў арэндныя стаўкі выраслі ўдвая. За колькі цяпер здаюць кватэры2

За апошнія 10 гадоў арэндныя стаўкі выраслі ўдвая. За колькі цяпер здаюць кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць