Грамадства1010

Сацыёлаг пра анлайн-анкету ад Турчына: Нічым не адрозніваецца ад апытання на сайце «Нашай Нівы»

Філіп Біканаў растлумачыў, чаму праўладнае анлайн-даследаванне не пакажа нічога.

Аляксандр Турчын

Эксперт адразу адзначае, што ў фармуліроўцы пытанняў шмат памылак, якіх быць не павінна, калі мы кажам пра нейкае сур'ёзнае даследаванне.

— Напрыклад, яны пытаюцца: «Якія кірункі жыллёвай палітыкі Вы лічыце прыярытэтнымі?». І няма адказу кшталту «я не лічу, што жыллёвая палітыка — гэта нешта прыярытэтнае». Ці пытанне «якія меры дадуць магчымасць павысіць эфектыўнасць аграпрамысловага комплексу?», дзе просяць выбраць ад 1 да 4 адказаў. А што, калі рэспандэнт думае, што ўсе гэтыя варыянты дазволяць павысіць?

Філіп Біканаў адзначае, што прафесіяналы ніколі б не прапусцілі такія недакладнасці. Па яго меркаванні, ніхто асабліва не стараўся, складаючы анкету.

Але не вельмі карэктна сфармуляваныя пытанні — гэта далёка не галоўная праблема даследавання. Галоўная праблема — выбарка.

— Каб даследаванне паказала, што сапраўды мяркуюць беларусы, трэба, каб выбарка была імавернасная. То-бок шанец трапіць у гэтую выбарку павінен быць прыблізна аднолькавы ў кожнага беларуса. Але ж зразумела, што гэта не так.

Эксперт не мае ілюзій на тэму таго, хто ж прыме ўдзел у дзяржаўным апытанні.

— Я не ведаю, як яны будуць гэтую спасылку распаўсюджваць. Але нешта мне падказвае, што загад спусцяць у працоўныя калектывы і прымусяць рабочых і бюджэтнікаў нешта запоўніць.

Атрымліваецца, што людзі, якія не занятыя ў дзяржаўным сектары эканомікі і не глядзяць дзяржаўнае тэлебачанне (ці прапусцілі гэтую абвестку) ніколі не даведаюцца, што ідзе апытанне і ёсць магчымасць выказацца.

— Гэта нічым не адрозніваецца ад таго, калі б «Наша Ніва» на сваім сайце апублікавала нейкае апытанне. Бо людзі, якія не чытаюць «Нашу Ніву», не маюць мажлівасці патрапіць у выбарку. Рабіць высновы пра беларускае грамадства ў такой сітуацыі няправільна метадалагічна.

Таму ў праўладным апытанні выбарка будзе скошаная ў бок людзей, якія працуюць на дзяржаўных прадпрыемствах, дзе ідэолагі адказна ставяцца да сваёй працы.

— Яшчэ адна праблема: каб дзяржава атрымала шчырыя адказы, людзі мусяць мець нейкі давер да яе і разумець, што пасля тых шчырых адказаў да іх ніхто не прыйдзе. Цяпер узровень параноі ў беларускім грамадстве дастаткова высокі — што ў людзей, якія супраць рэжыму, што і ў тых, хто з ліку «абы чаго не здарылася». Таму імаверна, што адказаць на пытанні рызыкнуць тыя, хто падтрымлівае дзяржаўную палітыку. А такія адказы аналізуй ці не аналізуй, але гэта не рэпрэзентуе меркаванне ўсіх беларусаў. Вынікі апытання можна будзе паказаць Лукашэнку, Турчыну — каму заўгодна. І гэтыя людзі змогуць зрабіць выснову: «Вось напрамак, у якім мы мусім рухацца, такі». Але гэта напрамак падабаецца толькі згаданай раней групе людзей, а не ўсёй Беларусі. Гэта не сацыялогія.

Нагадаем: да 16 красавіка беларусы могуць прайсці апытанне на партале Меркаванне.бел. У ім змогуць узяць удзел усе ахвотныя. Беларусам замежжа паўдзельнічаць складаней, магчыма, давядзецца шукаць беларускі IP-адрас.

Каментары10

  • Яйцы ўсмятку
    05.04.2025
    Ніхто не перашкаджае, так жа аднесьцісь да гэтае апытанкі, проста ў квадраціку напішыце кшталту - вызвальце палітзняволеных, напрыклад, ці тое што пажадаеце. Я думаю Турчыну з Снапковым будзе вельмі цікава даведацца праўду, што людзі думаюць.
  • Гага
    05.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Гражданский
    05.04.2025
    То есть Турчин спрашивает у людей, что ему делать? Мозг у Турчина же есть? Получать зарплату в 24 тыс.рублей и не знать что делать? Начать нужно с себя, Турчин, и себе подобных. Уйти и не мешать свободе людей, свободе их решений, свободе их дел.

Цяпер чытаюць

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты27

Грамадствадапоўнена27

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская возьме ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды гадавіны паўстання 1863 года1

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах13

Кіроўцам больш не будзе патрэбна вазіць з сабой пацвярджэнне праходжання тэхагляду

Томас Венцлава: «Літва і Беларусь ніколі не варагавалі. Гэта рэдкі выпадак для адносін двух народаў»10

Анархіст Дзядок выказаўся супраць дазволу на аборты. Але лічыць, што заканадаўчая забарона нічога не дасць50

«Ваш маскоўскі гаспадар сто гадоў не пратрымаецца». Міністр замежных спраў Украіны рэзка адказаў Орбану8

Беларусы будуць плаціць падатак за сувеніры з мерапрыемстваў6

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў22

Сябар Усера Анатоль Вайцяхоўскі папрасіў дапамогі ў польскага суддзі-ўцекача Томаша Шміта11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты27

Грамадствадапоўнена27

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць