Літаратура55

Вялікая віленская сага выходзіць па-беларуску

У выдавецтве Vesna Books выйшлі дзве (з чатырох) першыя кнігі гістарычнага рамана Silva Rerum Крысціны Сабаляўскайце (Kristina Sabaliauskaitė) у перакладзе Сяргея Шупы. Твор літоўскай пісьменніцы — гэта вялікі, захапляльны, поўны інтрыг і прыгодаў, панарамны раман пра нашу гісторыю, піша bellit.info.

«Silva Rerum»

Silva Rerum — па-лацінску «лес рэчаў», папулярны ў XVI—XVIII стагоддзях сярод літоўскай шляхты жанр, «сямейная кніга», якая перадавалася з пакалення ў пакаленне, дзе запісваліся важныя жыццёвыя падзеі. Дзея першай часткі адбываецца ў 1659—1667 гадах у Вільні і ў далёкім жамойцкім двары, сядзібе шляхецкага роду Нарвойшаў.

«Silva Rerum»

Падзеі Silva rerum II адбываюцца ў 1707—1710 гадах. Паўночная вайна, чума, раскоша і галеча, шведскія і расійскія салдаты, яўрэйскія лекары, упартыя жамойты і іранічныя віленчукі і, вядома, наступнае пакаленне шляхецкага роду Нарвойшаў.

«Silva Rerum»

Цыкл гістарычных раманаў Silva rerum доктара мастацтвазнаўства Крысціны Сабаляўскайце — адна з самых значных падзеяў у літоўскай літаратуры апошніх дзесяцігоддзяў, якая атрымала ўвагу і прызнанне ў Літве і за мяжой.

У Латвіі раманы Silva rerum былі абраныя ў спіс 100 самых любімых кніг латышоў усіх часоў.

Пасля публікацыі ў Польшчы першы раман цыклу стаў бестсэлерам, а ў 2016 годзе выйшаў у фінал прэстыжнай цэнтральнаэўрапейскай літаратурнай прэміі Angelus.

Літоўскія чытачы, выбіраючы ў 2018 годзе сто кніг стагоддзя, прысудзілі раманнаму цыклу Silva rerum трэцяе месца.

«Выдатна напісаны, маркесаўскі раман, дзея якога адбываецца ў Літве XVII стагоддзя і які разам з тым нагадвае, што гісторыя Цэнтральнай Эўропы — гэта наш супольны наратыў», — так выказвалася пра кнігу польская пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры Вольга Такарчук.

З нагоды выхаду першых дзвюх кніг цыклу ў беларускім перакладзе разгорнута выказаўся Альгерд Бахарэвіч:

«…Першыя два тамы Silva rerum у Сяргеевым перакладзе я прачытаў як нешта вельмі блізкае, вельмі сваё. Гэта сапраўды вялікая кніга пра нашу Еўропу, Еўропу бясконцых шэра-зялёных лясоў, таямнічых рэк і глыбокіх азёраў, раскіданых між гэтага маркотнага абшару каменных маёнткаў і гарадоў, што хутчэй бароняцца сваёй еўрапейскасцю ад наваколля, чым яго дапаўняюць. Кніга пра Еўропу, якую на Захадзе дагэтуль успрымаюць як terra incognita. Пра іншую Еўропу. Кніга пра тую Літву, якой беларусы збольшага не ведаюць, хоць яна неймаверна блізка — значна бліжэй, чым здаецца. Кніга пра тое мінулае, калі між Літвой і Беларуссю не было межаў у сучасным сэнсе слова. Кніга пра тое самае легендарнае ВКЛ часоў павольнага (а мо імклівага: хуткасць і ход гісторыі залежаць ад таго, хто, калі і, галоўнае, каму яе чытае) заняпаду — але з іншага боку і іншай мовай».

«Войны і інтрыгі. Каханне і смерць. Краявіды і карты лёсу. Вільня і змовы. Вуліцы і вераб’і. Людзі і іх мары, іх гонар. Пра такія кнігі кажуць: серыял здымаць. І хоць кнігі мне мілейшыя — я б нешта такое паводле SR паглядзеў… Мо і знялі ўжо?» — дадае Альгерд Бахарэвіч.

Трэцяя кніга цыкла ўжо перакладзеная і рэдагуецца, Сяргей Шупа працуе над перакладам заключнай часткі.

«Silva Rerum»

Выдавецтва Vesna Books плануе серыю прэзентацый у розных краінах і гарадах, але цяпер кнігу ўжо можна купіць і вось дзе:

Silva rerum — knihauka.com і allegro.pl

Silva rerum II — knihauka.com і allegro.pl

А таксама можна замовіць непасрэдна ў выдавецтве [email protected].

Каментары5

  • Litwin
    21.08.2025
    Пакажыце гэтыю кнігі розным дзеячас Новой Беларуси, асабліва некаторым членам КР, якія лічаць, што ёсць іх "великая" расейская культура, нешта там на ангельскай, а рэшта так, каб быў фон.
  • Valadzimir
    21.08.2025
    Чарговыя фантастычныя ліетувскія байкі пра іхную міфічную "балцкую" "Літву".
  • -ішкі
    22.08.2025
    Valadzimir, ну так, не тое, што рус(с)кія аповеды пра суцэльнае славянства і русское ВКЛ.

Цяпер чытаюць

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчыну-псіхолага з лагапедычнага цэнтра кінулі за краты за ўваходжанне ў склад нейкага «экстрэмісцкага фарміравання»6

Еўрапейцы куплялі ў Кітаі ўсё, цяпер пачалі купляць і аўтамабілі. Прамысловасць Германіі абвалілася да ўзроўню 2005 года31

Азаронак: Трэба адмяняць да ядрэні фені ўсялякія выбары52

Беларускі дызайнер прадае звычайны камень з Нарачы за $20001

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі9

Колькі сяброў можа быць у чалавека ў эпоху сацсетак? Навуковец падлічыў4

«Раней Марзалюк выступаў у калоніі, што экстрэмісты — ворагі народу. А апошні раз — што трэба ўмець дараваць»10

11‑гадовую школьніцу з Брэста збілі за парушэнне правілаў гульні2

Ізраіль і ХАМАС падпісалі дамоўленасці ў межах першага этапу мірнага плана

больш чытаных навін
больш лайканых навін

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць