Здарэнні1212

Беларускі верталёт намагаўся збіць дрон, што заляцеў у Літву

Паводле інфармацыі ініцыятывы iSANS, дрон, які заляцеў у Літву з Беларусі, з'яўляецца расійскім беспілотнікам тыпу «Гербера». Падчас знаходжання ў паветранай прасторы Беларусі яго суправаджаў верталёт Мі-35М беларускіх Вайскова-паветраных сіл, які спрабаваў яго збіць. 

Дрон, які ўпаў у Літве

Расійскі беспілотны апарат тыпу «Гербера» (імітацыя іранскага Shahed-136, які выкарыстоўваецца для перагрузкі сістэм супрацьпаветранай абароны) разбіўся 10 ліпеня каля 11:40 па літоўскім часе на тэрыторыі Літвы, у раёне закрытага пункта пропуску Шумскас, прыкладна за 1 км ад мяжы з Беларуссю, паведамляе ініцыятыва iSANS.

Паводле інфармацыі даследчыкаў, перад падзеннем дрон суправаджаў верталёт Мі-35М Вайскова-паветраных сіл Беларусі, які спрабаваў яго збіць.

З вечара 9 ліпеня на тэрыторыю Беларусі з боку Украіны заляцела не менш за 20 расійскіх дронаў: 5 вярнуліся назад ва Украіну, 13 зніклі з радараў, а 2 былі збітыя або разбіліся на тэрыторыі Беларусі.

Схема: iSANS_CEE / Х

Пасля інцыдэнту ў Літве адбылася эвакуацыя прэм’ер-міністра і спікера Сейма ў сховішча.

Літоўскія памежнікі спачатку прынялі аб'ект за іранскі беспілотнік шахед, а пазней выпусцілі паведамленне, што гэта быў «самаробны самалёцік» з фанеры і пенапласту. 

Эксперт Ян Матвееў у каментары для «Волны» адзначыў, што гэта нагадвае «Герберу» — лёгкі, аднаразовы дрон-прыманку, прызначаны для перагрузкі сістэм ПРА і выяўлення пазіцый радарных комплексаў. Ён таксама падкрэсліў, што такі апарат можа быць абсталяваны і невялікай баявой часткай.

Каментары12

  • Жвір
    10.07.2025
    Намагаўся збіць ? Беларускі верталёт? Дык мо той дрон нёс насамрэч пасланьне ад Алекса Юстасу ? Або, як варыянт, гэта была расейская падманка, якія расея запускае па Ўкраіне разам з дронамі, што нясуць баявую частку, і якую заблытаў украінскі комплекс РЭБ???
  • Ушачанка
    10.07.2025
    Картонны генерал, і пры гэтым :
    "Пасля інцыдэнту ў Літве адбылася эвакуацыя прэм’ер-міністра і спікера Сейма ў сховішча"
  • Імя
    10.07.2025
    верталёт Мі-35М Ваенна-паветраных сіл Беларусі, які спрабаваў яго збіць.

    Адкуль гэта бачна? Ці нехта з iSANS сядзеў у кабіне гэтага верталёту?

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць