Грамадства3232

Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі

«Нашай Ніве» стала вядома пра смерць экс-палітзняволенай Ганны Кандраценка. Яе не стала 5 лютага 2025 года. Жанчына памерла ад анкалогіі, якая была дыягнаставаная ў яе яшчэ ў калоніі ў Гомелі. Ганна не дажыла некалькі месяцаў да свайго 40-годдзя.

Інфармацыю пра смерць Кандраценка пацвердзілі ў Вайнілаўскім сельскім выканкаме (Чавускі раён). Там жа, на малой радзіме, Ганну і пахавалі.

Ганна Кандраценка. Фота: spring96.org

Па інфармацыі «Белпола», у Ганны засталася адзінокая маці-пенсіянерка. Па словах вяскоўцаў, пасля смерці дачкі яна вядзе «пустэльніцкі лад жыцця».

Менавіта за яе найперш перажывала Ганна, калі яе арыштавалі ў маі 2022 года адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: 369-м (абраза прадстаўніка ўлады), 368-м (абраза Лукашэнкі) і 391-м (абраза суддзі). Жанчыну затрымалі за каментары ў тэлеграм-каналах.

«Яшчэ ў СІЗА дзяўчаты, што ішлі па наркотыках, вельмі шкадавалі яе. Яна моцна плакала пасля прысуду, спадзявалася на хімію, бо маці хворая», — распавяла адна з экс-палітзняволеных, якая знаходзілася адначасова з Ганнай у магілёўскім СІЗА.

12 ліпеня 2022 года суддзя Наталля Панасенка прысудзіла Ганне Кандраценка тры гады калоніі агульнага рэжыму, а таксама штраф у памеры 100 базавых велічынь (каля 3200 рублёў). Пасля яе накіравалі ў калонію №4 у Гомелі. Як нам расказалі экс-палітзняволеныя, там яна трапіла ў атрад №16 і трымалася асобна ад астатніх, «была сама па сабе».

«Я яе запомніла ў сіняй целагрэйцы, у шапцы цёмна-сіняга колеру. Яна была вельмі худая, з доўгімі нагамі, прыгожая, з мілым тварам», — згадвае Антаніна Канавалава.

Перадач і пасылак, па словах экс-палітвязняў, Ганна не атрымлівала. «Маці ж у яе пажылая, на пенсіі, ёй цяжка было, таму мы самі думалі, як ёй дапамагчы можна».

Праз працу з сінтэпонам на швейнай вытворчасці ў Ганны пачаў прагрэсаваць псарыяз, фізічна ёй было з кожным днём горш.

«У калоніі ў Ганны дыягнаставалі рак шыйкі маткі. Яе вазілі на тэрапію ў анкадыспансэр у Гомель», — расказала «Нашай Ніве» абазнаная крыніца. Няглядзячы на цяжкую хваробу, Кандраценка не вызвалілі датэрмінова.

Больш за тое, з калоніі жанчыну паўторна вывозілі ў СІЗА і ў чарговы раз судзілі паводле артыкула 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Па інфармацыі праекта Dissidentby, новая справа была звязаная з яшчэ адным каментаром, пакінутым у тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» на адрас інспектара ДАІ Светлагорскага РУУС Андрэя Баграёнка. Суддзя Вольга Краўчанка прысудзіла Ганне год пазбаўлення волі і 50 базавых велічынь штрафу, але новы тэрмін быў паглынуты ранейшым, больш строгім.

Ганна Кандраценка адбыла свой тэрмін цалкам. Яна вызвалілася 20 чэрвеня 2024 года. На свабодзе Ганна прабыла трохі больш за паўгода, змагаючыся са сваёй хваробай.

Каментары32

  • Aleks
    12.05.2025
    Всем причастным тварям, от луки до этого гаишника, пусть вернётся стократно.
  • Сорам
    12.05.2025
    Пайшла ты без мужчынскай ласкі,без дзяцей па сабе(?),мілая,мяркуючы па здымку...так горка ўсьведамляць,і з-за такога я думаю:даўно сьветабудова людская вымагае татальнае перазагрузкі трэцяй сапраўды сусьветнай...Будзь там у спакоі,ня варты быў наш сьвет тваіх эмоцый...
  • Праўда
    12.05.2025
    Сяргей, Скажы гэта Пазняку, ў якога "Лукашэнка лепш за Бабарыку".

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме1

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

Рада БНР вярнула частку дзяржаўнага архіва, што заставалася недасяжнай паўстагоддзя. Яе перададуць у лонданскую Скарынаўку1

Паказалі першы тызер новага серыяла пра Гары Потэра ВІДЭА1

У Варшаве Палац культуры і навукі падсвяцілі бел-чырвона-белымі колерамі ФОТАФАКТ1

У цэнтры Мінска ў Свіслачы злавілі чырвонакніжную стронгу. Няўжо яна ў ёй завялася?

Іран прыгразіў у выпадку наземнай аперацыі ЗША перакрыць выхад з Чырвонага мора1

«Свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння». Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі14

Курэнне сярод беларусаў робіцца ўсё менш папулярным3

«Камунарка» стала выпускаць новую «Любімую Алёнку»2

З’явіўся яшчэ адзін ютуб-канал пра беларускую гісторыю. Пачалі з «Палявання на цара»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме1

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць