Свет55

Крэмль запатрабаваў для пачатку 30-дзённага перамір'я спыніць пастаўкі зброі Украіне

Для пачатку 30-дзённага перамір'я паміж Расіяй і Украінай краіны Захаду павінны прыпыніць пастаўкі ўзбраенняў Кіеву, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў у інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу ABC.

Дзмітрый Пяскоў з Уладзімірам Пуціным. Фота: Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Калі мы гаворым пра спыненне агню, то што нам рабіць з пастаўкамі зброі, якія Украіна штодня атрымлівае з ЗША і еўрапейскіх краін?», — задаўся Пяскоў пытаннем.

Пры гэтым ён дадаў, што пастаўкі ўзбраенняў павінны спыніцца да ўступлення ў сілу рэжыму цішыні. У адваротным выпадку, на яго думку, Кіеў выкарыстае гэты перыяд для мабілізацыі, ратацыі, навучання новых байцоў і аднаўлення наяўных сіл.

Як сцвярджае Пяскоў, у той час як Кіеў нібыта «не гатовы да неадкладных перамоў, Уладзімір Пуцін «прыкладае ўсе намаганні для ўрэгулявання канфлікту мірнымі і дыпламатычнымі сродкамі». А працягвае вайну толькі таму, што такіх сродкаў, маўляў, няма пад рукой.

Тым не менш, паводле слоў Пяскова, у Маскве разлічваюць, што ўдзел Злучаных Штатаў, а таксама асабістае пасярэдніцтва прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, могуць змяніць сітуацыю.

«Мы спадзяемся, што намаганні Вашынгтона дапамогуць прыўнесці ў пазіцыю Кіева трохі больш гнуткасці і палітычнай волі», — падкрэсліў Дзмітрый Пяскоў.

У той жа час намеснік старшыні Рады бяспекі Расі Дзмітрый Мядзведзеў выступіў з крытыкай мірных прапаноў заходніх палітыкаў у зусім іншай манеры. Каментуючы ў сацсетцы X сённяшнюю сустрэчу ўдзельнікаў «Кааліцыі ахвотных» у Кіеве, на якой прысутнічалі сярод іншых лідары Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі і Польшчы, ён напісаў:

«Меркавалася, што Макрон, Мерц, Стармер і Туск прыбудуць у Кіеў, каб гаварыць пра мір. Але замест гэтага яны сыплюць пагрозамі на адрас Расіі: альбо перамір'е, каб даць перадышку бандэраўскім ардам, альбо новыя санкцыі. Гэта разумна, га? Засуньце гэтыя мірныя планы сабе ў пангендарныя азадкі!»

Каментары5

  • Сатурн
    10.05.2025
    Да было всегда очевидно, что в интересах России продолжать наступление до полного выдыхания украинцев. Никакие перемирия для России невыгодны.
  • Нежданчик
    10.05.2025
    Сатурн, всё может очень круто поменяться в отношении к России, если она не прекратит огонь.
  • Так
    10.05.2025
    Піськов пургу несет !!! ( не я а так казак яго шэф )

Цяпер чытаюць

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць