Грамадства99

Дачка міліцэйскага начальніка з Гродна расказала, як сядзіць у турме ў Непале прысуджаныя 15 гадоў

Аліне Алдошынай прысудзілі велізарны тэрмін за кантрабанду какаіну, яна адбывае пакаранне ў турме Катхманду. Яе бацька прылятаў у Непал, каб выцягнуць дачку, але ў яго нічога не атрымалася.

Аліна Алдошына. Фота: сацсеткі

Вы маглі чытаць захапляльную гісторыю Аліны яшчэ ў канцы 2019 года. Тады яна, дачка тагачаснага першага намесніка начальніка міліцыі Ленінскага раёна Гродна Аляксея Алдошына, была арыштаваная ў аэрапорце Катманду з 6 кілаграмамі какаіну, схаванага ў зімовай куртцы. Разам з ёй быў затрыманы яе сябар Павел Васільеў.

Чытайце:У Непале затрымалі дваіх маладых беларусаў з 6 кілаграмамі какаіну

@nashaniva Дзіўная гісторыя з дочкай міліцыянера #белаРусь #нашаніва #мова #белорусы #милиция #милициябеларуси ♬ Hinoki Wood - Gia Margaret

Какаін знайшлі падчас надгляду багажу беларусаў у аэрапорце. Маладыя людзі прыляцелі з Турцыі і ў той жа дзень павінны былі сесці ў самалёт на Ганконг.

Як сцвярджалі Аліна і Павел, пра какаін яны нават не здагадваліся, думалі, што ў куртках штосьці іншае. А на перавозку куртак пагадзіліся, бо хацелі хутка зарабіць грошай.

Курткі, якія перавозілі беларусы. Фота: Бюро кантролю за наркотыкамі Непала

На допыце ў паліцыі беларусы расказалі, што тавар ім перадалі двое грамадзян Балівіі падчас сустрэчы ў гатэлі. Гарадзенцам абяцалі за працу $2000.

За кантрабанду наркотыкаў маладзёны атрымалі па 15 гадоў зняволення.

Аказваецца, Аліна па-ранейшаму знаходзіцца ў Непале — натуральна, у турме. Чаму яна не стала экстрадавацца ў Беларусь, незразумела. Магчыма, існуюць абмежаванні з непальскага боку. Магчыма, яна палічыла, што ўмовы ў гомельскай калоніі будуць горшыя, чым у Азіі, і вызваліцца яна пазней.

Як мінімум у непальскай турме зняволеныя могуць карыстацца тэлефонам. Таму Аліна расказвае ў сацсетках пра сваё жыццё ў турме і збірае тысячы рэакцый падпісчыкаў.

«Падзялюся нязначным фактам пра сябе: я адбываю пакаранне ў непальскай турме. Так, у мяне ёсць тэлефон, тут добра развіта карупцыя. Тое, што я зрабіла — гэта кончаны ўчынак, і я ні разу сябе не апраўдваю (да хэйту гатова), але хацела запытацца, ці будзе вам цікава даведацца пра жыццё непальскіх зняволеных, ды і пра непальцаў у сукупнасці?», — напісала Аліна ў Threads. 

Так выглядае пакой дзяўчыны, у якім яна жыве разам з суседкай. «У турме лепшыя ўмовы, чым у некаторых непальцаў дома, плюс іх кормяць, таму [непальцы] і не збягаюць [з турмы]», — напісала Аліна ў каментарах. 

Непальская турма. Фота: сацсеткі

Дзяўчына дадала, што ёй засталося сядзець яшчэ каля 5 гадоў, яна спадзяецца выйсці па ўмоўна-датэрміновым. Яе бацька Аляксей Алдошын прылятаў у Непал, спрабаваў выцягнуць дачку з турмы, але нічога не атрымалася. «Яму толькі суму кругленькую назвалі і ўсё», — напісала Аліна. Дарэчы, цяпер у яе бацькі іншая пасада, але незразумела якая. Аднак дзяўчына запэўнівае, што ён застаўся ў міліцыі.

Аліна Алдошына з бацькам. Архіўнае фота

Дзяўчына паказала, што ў непальскай турме даюць на вячэру: рыс, паліты гарохавым супам, шпінат і грыбы. «Хто вегетарыянец, мне здаецца, гэта вельмі смачна і карысна, я таксама ўжо прывыкла», — кажа яна ў відэа.

Ежа ў непальскай турме. Фота: сацсеткі

Непал — горная краіна. Натуральна, што і турма знаходзіцца ў гарах. Кожную раніцу Аліна можа глядзець на горы.

Будынкі непальскай турмы. Фота: сацсеткі

Каментары9

  • Максим Дизайнер
    02.03.2025
    Приняли в 2019-м, дали 15, "сидеть еще 5 лет"?Турция-Непал-Гонконг?6 кг кокаина?Откуда эти пакаратели заграниц только берутся.
  • даведка
    03.03.2025
    Отец как экс-начальник криминальной милиции, может, уже где-нибудь в ГУБОПиК.
  • Карціна маслам
    03.03.2025
    Во такія кадры ў лукашэнкі. Іх дзеці возяць какаін кілаграмамі, а бацькі ў пагонах (якія мусяць служыць закону) спрабуць вырашыць пытанні "па паняціях".

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Дзядок выдаў кнігу пра тэхналогіі контррэвалюцыі3

У Іспаніі памерла 87‑гадовая жанчына, справа якой справакавала цяперашні палітычны крызіс у краіне11

Дзевяцігадовы кітаец пабіў сусветны рэкорд па складанні кубіка Рубіка. Гэта для яго ўжо не першы раз

Мінскі таксіст распрацаваў хітрую схему, па якой амаль задарма завалодаў 12‑цю аўтамабілямі4

Беларускі стэндапер перамог у польскай «Бітве комікаў»2

Кіеў увечары зноў быў пад атакамі, знікалі святло і вада. За дзень ва Украіне загінулі як мінімум 25 чалавек

ЕС анансаваў самае маштабнае пашырэнне санкцыйнага спісу супраць Расіі1

У Ганцавіцкім раёне знайшлі баравік памерам з каску ФОТЫ

На пажарны пост у Хойніцкім раёне прыпоўз тарантул ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць