Здарэнні

Ураджэнцу Беларусі, які ледзь не збіў на скутары ў Рыме вядомага святара, далі тры гады турмы

Ураджэнцу Беларусі, які летам 2023 года ў Рыме ледзь не збіў на скутары вядомага святара — змагара з наркамафіяй, далі 3 гады турмы. Пра гэта паведамляе «Беларусь і свет» са спасылкай на італьяскія СМІ.

Антоніа Калучыа і прэм'ер Італіі Джорджа Мелоні. Фота: Фото: facebook.com/giorgiameloni.paginaufficiale

Здарэнне адбылося 29 жніўня 2023 года на вуліцы Віа дэль Археалоджыя, якая знаходзіцца ў сумна вядомым наркагандлем раёне Тор Бэла Манака на ўскраіне італьянскай сталіцы.

Святар дон Антоніа Калучыа праводзіў чарговы марш у падтрымку законнасці, падчас якога, як і заўсёды, агітаваў жыхароў змагацца з распаўсюджваннем псіхатропаў, заклікаў моладзь сысці з вуліц, займацца спортам, зарабляць легальна.

У нейкі момант пры перасячэнні вуліцы па пешаходным пераходзе паміж ім і ўраджэнцам Беларусі, які ехаў на скутары, адбыўся абмен словамі, а затым транспартны сродак паскорыўся і памчаўся на служыцеля царквы.

Аднак на шляху мотаролера ўстаў агент суправаджэння, прыстаўлены да Калучыа з прычыны пастаянных пагроз, і, нягледзячы на атрыманыя траўмы, паспеў двойчы стрэліць у беларуса, патрапіўшы адной куляй у перадплечча.

Затым адбылася бойка, падчас якой нашага суайчынніка затрымалі. Яго і пацярпелага ахоўніка адправілі ў бальніцу. Тым часам у скутары пры аглядзе выявілі шырокі нож для раздзелкі мяса і малаток.

Магчыма, што выпадак кваліфікавалі як замах на забойства.

Адвакаты казалі, што пра замах на забойства не можа быць і гаворкі, і вінавацілі ва ўсім збег абставінаў. Паводле іх версіі, паміж разгарачаным яздой беларусам і Калучыа адбылося банальнае непаразуменне, хто каго збіраўся прапусціць.

Цікава, што пасля інцыдэнту сваю салідарнасць і падтрымку святару і яго антынаркатычнай дзейнасці выказалі многія афіцыйныя асобы Італіі. У тым ліку служыцеля царквы прыняла прэм'ер-міністр Джорджа Мелоні.

Пра ўраджэнца Беларусі вядома няшмат. СМІ пісалі, што мужчына ўжо меў праблемы з законам праз наркотыкі. Ёсць даныя, што яго маці па нацыянальнасці — беларуска (яго ў італьянскіх СМІ называлі Серджыа), што ён быццам бы ўжо некалькі гадоў не жыве з бацькамі і не быў працаўладкаваны.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць