Літаратура11

Раман «Па што ідзеш, воўча?» выйшаў у польскім перакладзе

Выдавецтва Kolegium Europy Wschodniej (KEW) выдала раман Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» у перакладзе з беларускай на польскую мову, які зрабіла Малгажата Бухалік. Па-польску твор мае назву «O wilku mówiono w izbie», паведамляе bellit.info.

Вокладка польскага выдання рамана Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?»

У польскамоўнай анатацыі гаворыцца, што раман Евы Вежнавец — поўная сімвалізму гісторыя, у якой воўк не толькі дзікі звер, але і сведка нашых страхаў, надзей і няздзейсненых жаданняў. Героі кнігі сутыкаюцца сам-насам з гэтай велічнай істотай, што прымушае іх супрацьстаяць уласным пачуццям і трывогам. Гэта гісторыя пра тое, што звязвае нас з навакольным светам, пра тое, як многаму мы можам навучыцца ў тых, каго часта баімся зразумець.

Рэдактарам выступіў Ежы Зыгмунт Шэя. Ілюстратарка — Аляксандра Канарска.

Кнігу ўжо можна купіць праз сайт выдавецтва Kew.org.pl.

Выдавецтва «Пфляўмбаўм» паведамляла пра падпісанне дамоваў на выданне кніг Евы Вежнавец у сакавіку 2024 году. Ева Вежнавец — творчы псеўданім пісьменніцы Святланы Курс.

Каментары1

  • Камэнтатар
    16.02.2025
    Здаецца, быў ужо пераклад Do czego zmierzasz, wilku?

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі7

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі7

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць