Музыка3232

«Найгоршы канцэрт у маім жыцці»: беларуска паскардзілася на выступ «Іванушак» у Мінску і набрала 2 мільёны праглядаў

Гісторыя пра сапсаваны настрой знайшла водгук у карыстальнікаў тыктоку. А ў каментарыях людзі пачалі абурацца, што расійскія зоркі ставяцца непаважліва да Беларусі і не вельмі выкладваюцца на канцэртах.

Фота з інстаграма гурта «Іванушкі Inernational»

Мінчанка ў тыктоку расказала, як захацела «згадаць маладосць, дзяцінства» і набыла квіткі на 7 лістапада на канцэрт расійскага гурта «Іванушкі Inernational». Квіткі ў Палац Спорту, дарэчы, былі не вельмі таннымі: ад 94 да 170 рублёў.

Канцэрт пачаўся са спазненнем, але гэта цяпер даволі частая гісторыя (і звычайна ў гэтым вінаваты самі гледачы, якія прыязджаюць за 10-15 хвілін да пачатку, а артысты потым чакаюць, пакуль рассмокчацца вялікая чарга на ўваходзе). Таму людзі ў залі паставіліся да затрымкі з разуменнем.

— Канцэрт пачаўся з нейкага невядомага гурта. Я нават не памятаю назву. Быццам бы нейкі папулярны гурт з 90-х (гаворка ідзе пра гурт «Восток». — «НН»). Думаю: «Ну ладна, яны спяюць адну-дзве песні — а потым паслухаем «Іванушак». Але не — яны спелі шэсць песень. З усіх шасці я ведала толькі адну. Зала ўжо была напружаная. Людзі ўжо паказвалі свае эмоцыі, што мы як бы не прыйшлі на гэты гурт, мы прыйшлі на канцэрт «Іванушак».

@ivanova_o #концерт #иванушкиinternational ♬ оригинальный звук - Ms.Ivanova

Але на гэтым расчараванні не скончыліся. Пасля на сцэну выйшаў артыст, імя якога блогерка таксама не ведала (гэта быў Varzan, электра-поп выканаўца з Наваполацка).

Іншыя блогеры таксама скардзяцца ў тыктоку, што самі «Іванушкі» з'явіліся на сцэне прыкладна толькі праз гадзіну. Іх выступ расчараваў дзяўчыну.

@markevich___natas

♬ оригинальный звук - Markevich___natasha

— Ужо ў гэты момант настрой быў крыху сапсаваны. Мы вельмі чакалі, але прайшло шмат часу. Але акей, дачакаліся. Яны спявалі ўсе тыя класныя песні, якія мы ўсе ведаем на памяць. Але «спявалі» — гэта гучна сказана… Спяваў толькі адзін хлопец — самы малады. Рыжы і Кірыл увесь час кудысьці сыходзілі, спявалі па некалькі слоў у песні. Гэта было максімальна непаважліва.

У тыктоку ёсць ролікі, дзе бачна, як два вакалісты абмяркоўваюць нешта проста на сцэне падчас выканання песні. Гэта таксама не ўсім спадабалася.

@sdk_loshany

Интересно, о чем Андрей и Кирилл пошептались?

♬ оригинальный звук - Лошанский СДК

— Увесь канцэрт спяваў адзін гэты хлопец, стараўся запальваць публіку, падтрымліваць неяк, размаўляць. Але вось тыя два вялі сябе максімальна неадэкватна. Мала таго, што яны не спявалі, яны проста непаважліва некуды адыходзілі. У мяне ўражанні максімальна адмоўныя. Не ведаю, што адбылося: хлопцы стаміліся, зажэрліся, выбачайце за такое слова, але выглядала менавіта так.

За два дні ролік дзяўчыны набраў 1,9 мільёна праглядаў і каля 25 тысяч лайкаў, а таксама 3 тысячы каментарыяў. Беларусы абмяркоўвалі, што пасля канцэрта расійскіх зорак нярэдка застаюцца расчараванымі.

«Такая ж сітуацыя была на канцэрце «Іванушак» на Дзень шахцёра ў Салігорску летась. Увесь канцэрт выцягнуў Турычэнка — самы малады. Рыжы і Кірыл толькі ўстаўлялі словы, і стан іх быў незразумелы», — згадала адна жанчына.

«Мы так некалі на Лепса ў Магілёве схадзілі. Поўнае расчараванне. Навошта яны ў Беларусі ўсе так сябе паводзяць? Крыўдна. Ёсць, канечне, і годныя артысты», — падзялілася негатыўным досведам беларуска.

«Жах якое расчараванне. Мы так летась на Asti схадзілі. І на Зіверт я таксама атрымала негатыўныя водгукі. Яны што, лічаць, што ў Беларусі можна выступаць на адчапіся?» — напісала яшчэ адна каментатарка.

Шмат хто жартаваў, што, улічваючы ўзрост артыстаў, яны ўжо не «Іванушкі», а «Іванавічы» — а сцэну пакідалі, мабыць, каб ціск праверыць.

Каментары32

  • Беларус з-пад Маладэчна
    12.11.2024
    Для расейцаў вы проста іх рабы.
  • Сава
    12.11.2024
    Каб не абурацца, што расейскiя зоркi зняважлiва ставяцца да беларускага гледача, не трэба купляць квiткi на iх канцэрты i тым самым падтрымлiваць iх пагардлiвыя адносiны – трэба паважаць сябе. Няхай спяваюць у сваёй Расеi.
  • Оогонек
    12.11.2024
    Они ещё живы?!

Цяпер чытаюць

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў4

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Усе навіны →
Усе навіны

Падазроную кільку прадаюць у Мінску. Рэч у тым, што гэта не зусім рыба7

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны19

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм11

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў4

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць