Грамадства1212

Судзяць жыхара Брэста, які аддана наведваў палітычныя працэсы. Ён усміхаецца нават у судзе

41-гадовага Віталя Чопіка вінавацяць у тым, што ён хадзіў на суды над «экстрэмістамі» і паведамляў пра прысуды. 

Віталь Чопік і ў судзе ўсміхаецца. Скрыншот з прапагандысцкага сюжэта ТРК «Брэст»

41-гадовага Віталя Чопіка затрымлівалі не менш як тры разы. Пасля апошняга затрымання яго больш не адпусцілі. Гэты чалавек, фактычна, ахвяраваў сабою, каб палітвязні Брэста не былі забытыя, каб свет ведаў, што адбываецца за дзвярыма судоў.

@nashaniva Актывіст аддана наведваў палітычныя працэсы ў Брэсце. Ён усміхаецца нават на сваім судзе #вітальчопік #палітвязні #беларусь #минск #свобода #суд #судьба #лучший #лепшы #виталий ♬ Last Hope - Steve Ralph

У снежні 2021 года ў яго правялі першы ператрус. У верасні 2022 года яго першы раз затрымалі — фармальна за сцяг, які сілавікі, магчыма, самі вывесілі ў ягонай кватэры ўжо пасля затрымання. У мужчыны проста не было смартфона, у якім можна было адшукаць «экстрэмісцкія матэрыялы», і таму лукашыстам не было да чаго іншага дачапіцца.

Іншы раз у будынку суда канвой зацягнуў яго ў асобны пакойчык, дзе ўдарылі пад дых і параілі больш на пасяджэнні не хадзіць.

Апошні раз Чопіка затрымалі ў сакавіку 2024 года. Тады яго, мяркуючы па ўсім, метадычна збівалі: відавочцы расказалі, што яго прывозілі ў бальніцу хуткай дапамогі.

Віталь працаваў звычайным рабочым на розных працах.

Пра такіх людзей кажуць: «звычайны чалавек, які жыве звычайным жыццём».

Звестак пра яго ў інтэрнэце няшмат. Паводле звестак рэсурсу «Тэрыторыя футбола», з 2014 па 2020 Віталь гуляў у розных камандах у Брэсцкай аматарскай лізе міні-футболу. Сябар Віталя Ігар (імя змененае па ягонай просьбе) расказвае, што той захапляўся футболам агулам, раней быў фанатам брэсцкага «Дынама».

«Віталь шмат чытаў і часта наведваў мясцовыя бібліятэкі. Захапляўся гісторыяй роднага горада, можна яго нават назваць краязнаўцам. Беларускамоўны, сціплы, высокаінтэлектуальны, але не любіць сябе вылучаць», — расказвае пра Віталя Ігар.

Як піша «Берасцейская вясна», Віталь паслядоўна наведваў суды па палітычна матываваных справах з 2020 года. На адным з такіх судоў у ліпені 2022 года яго здымалі брэсцкія прапагандысты, якія спрабавалі задаваць яму правакацыйныя пытанні.

Віталь Чопік. Скрыншот з прапагандысцкага сюжэта ТРК «Брэст»

12 сакавіка 2024 года яму прысудзілі адміністрацыйны арышт за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі». З пастановы суда вядома, што губазікаўцы сцвярджалі, што «патрабавалі адкрыць дзверы 20 хвілін». Сам Віталь казаў, што адкрыў іх за хвіліну.

Паводле звестак БелТА, Чопіка абвінавачваюць у тым, што ён хадзіў на суды і «фіксаваў ход і вынікі паседжанняў».

А для доказаў яго віны губазікаўцы, магчыма, падрабілі скрыншоты яго перапісак, на якіх ён быццам перадаваў звесткі з судоў супрацоўніцы праваабарончага цэнтра «Вясна». Вядома, што сам мужчына не надта актыўна карыстаўся смартфонам.

«Віталь мае абвостранае пачуцце справядлівасці. Эмпатычны, дапамагаў людзям, не чакаючы нічога наўзамен. Яны падрабілі перапіску адмыслова, бо ім не падабалася, што ён ходзіць на суды. Губазікаўцы прыдумалі, што ён перадае нейкую інфармацыю, і моцна яго збілі, каб ён у гэтым прызнаўся», — кажа брэсцкі сябра Віталя.

Суд над Віталём пачынаецца 21 кастрычніка ў Брэсцкім абласным судзе. Яго вінавацяць ва «ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК) і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК).

На прапагандысцкіх відэа дзяржСМІ відаць, што гэты доўгавалосы мужчына шырока ўсміхаецца нават у судзе.

Судзіць яго Яўген Брэган, які, напрыклад, у 2021 вынес вялікія прысуды па «Пінскай справе», а агулам асудзіў больш за 20 беларусаў па палітычных крыміналках.

Яўген Брэган. Фота: bstu.by

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • о
    16.10.2024
    Шкада добрага чалавека :(
  • краіна беззаконня
    16.10.2024
    Лукашыскі "суд" ён такі, нават наведваць яго забаронена простым людзям.
  • Ніхто не прыйдзе
    16.10.2024
    На суд над губазікаўцамі, канваірамі, прапагандыстамі і суддзёй ніхто не прыйдзе. І перадач ім у турму ніхто не дашле.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Тэхнічка так эмацыйна звольнілася са смалявіцкай гімназіі, што чыноўнікі паехалі туды з рэйдам8

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы: колькі каштуюць?

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў7

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць