Навука і тэхналогіі99

Што за месенджар Discord і чаму яго забаранілі ў Расіі

Сёння стала вядома, што ў Расіі па рашэнні Раскамнагляду забаранілі Discord. Гэты месенджар даволі папулярны і ў Беларусі.

Платформа Discord

Што такое Discord?

Гэтая платформа была створана ў 2015 годзе і на сёння штомесяц мае каля 190 мільёнаў карыстальнікаў. Першапачаткова яе зрабілі для геймераў — там вельмі зручна адначасова гуляць і гутарыць. Платформа набыла вялікую папулярнасць падчас пандэміі, калі ёй сталі карыстацца студэнты, вучні, настаўнікі і выкладчыкі для анлайн-заняткаў.

Discord са штаб-кватэрай у Сан-Францыска стаў сябе пазіцыянаваць як універсальны інструмент для аўдыя, відэа і тэкставых чатаў, кшталту Skype. Праграма мае версію як для камп'ютара, так і для смартфона. Эксперты лічаць, што па сваім функцыянале яна пераўзыходзіць такія месенджары, як Telegram ці WhatsApp.

Платформа размяшчае суполкі-серверы з колькасцю ўдзельнікаў ад некалькіх чалавек да некалькіх тысяч. Кожны карыстальнік можа адкрыць такую суполку бясплатна. Ён можа зрабіць яе прыватнай або агульнадаступнай і запрасіць іншых людзей размаўляць у розных адкрытых каналах унутры самога сервера.

Поспех платформы некаторыя даследчыкі тлумачаць стомленасцю ад буйных сацыяльных сетак, такіх як Twitter ці Facebook, якія злучаюць мільёны карыстальнікаў інтэрнэту і маюць шмат непрадбачаных пабочных эфектаў. Таму людзі імкнуцца да ўдзелу ў меншых суполках, дзе абʼяднаныя аднадумцы.

Што там з бяспекай?

Чаты Discord нельга размяшчаць на прыватных серверах карыстальнікаў. Усе размовы, перапіска і адпраўленыя файлы захоўваюцца на серверах кампаніі. Але нядаўна было інтэграванае скразное шыфраванне для відэа ды аўдыязванкоў, што робіць іх даволі бяспечнымі.

Платформа мае вялікую каманду мадэратараў. Яны сочаць за тым, каб карыстальнікі прытрымліваліся правілаў сэрвісу. У выпадку парушэнняў выдаюцца папярэджанні і выдаляюцца як уліковыя запісы, так і цэлыя чаты.

Чаму месенджар забаранілі ў Расіі?

У Расіі праблемы ў платформы пачаліся адносна нядаўна, год таму. Кампаніі прызначылі штраф у 6 мільёнаў расійскіх рублёў, а тыдзень таму дадалі да яго яшчэ 3,5 мільёна (агулам амаль 100 тысяч даляраў). Вядома, платформа яго праігнаравала.

Раскамнагляд у нядаўнім рэлізе заявіў, што платформа не хоча выдаляць «супрацьпраўныя матэрыялы», сярод якіх — «экстрэмісцкія». А расійскі дэпутат Антон Немкін на мінулым тыдні сцвярджаў, што Discord вельмі небяспечны, бо «дазваляе злачынцам кантактаваць з непаўналетнімі» і «мае закрытыя суполкі», а «колькасць забароненых матэрыялаў там беспрэцэдэнтная».

Сёння стала вядома пра блакіроўку платформы ў Расіі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Илья
    08.10.2024
    Очень популярная платформа среди белорусских геймеров
  • .
    08.10.2024
    Так спрабавалі ж заблакаваць. Разгортванне шматлікіх проксі і складанае распазнаванне, што гэта трафік менавіта тэлеграма, робяць задачу блакіроўцы вельмі няпростай. Большасць вядомых папулярных VPN блакуюцца прасцей.
    Мяркую, зараз не жадаюць спрабаваць яшчэ раз і "терять лицо".

    Прабачце, у вас пастаянныя разважанні на тым жа тэхнічным узроўні, на якім адзін дзед плявузгае пра плафоны. Лаецеся на людзей "хамячкамі", пры гэтым самі выглядаеце такім "хамячком-выкрывацелем".
  • Хамячкам
    08.10.2024
    ., я прывёў вам розныя факты, у тым ліку чаму адных блакуюць, а іншых не. Пра вашыя словы таксама можна сказаць, што яны грунтуюцца выключнана на прыгожых заявах аднаго расійскага бізнесмена з дубайскай прапіскай, які прыгожа вам у вушы залівае пра бяспечныя плафоны-тэлеграмы. Вам толькі і застаецца, што верыць гэтаму рускаму на слова. А кажа ён шмат чаго і нават нахабна хлусіць. Напрыклад, год таму ён публічна заўляў, што пасля пачатку вайны больш не ездзіў у рф, а злітыя ў гэтым годзе памежныя расейскія базы паказалі, што ён туды лётаў і не адзін раз. Год таму ён таксама публікаваў у сваім тг, што тэлеграм не супрацоўнічае з аніякімі спецслужбамі, хоць гэта поўная хлусня, бо нават на той момант было вядома як мінімум пра тры падобных выпадка супрацы. А ў гэтым годзе Дураў дык увогуле заявіў пра адваротнае. А вы і далей верце гэтаму рускаму на слова, як пра “тэхнічны бок” так і яго іншым публічным хлуслівым заявам. PS: а хамячкам, гэта зварот тым, хто сабе ўсталяваў яшчэ адну распрацоўку піцерскай канторы ды як дурань тапае ў надзеі стаць мільянерам. Таксама павялісь і паверылі на слова. У такіх выпадках часта кажуць: лох не мамант.

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней23

Лукашэнка расказаў, што карова павінна стаяць у палацы і кожнаму неабходна «хоць па дзве баразёнкі» бульбы пасадзіць20

У Кіеве ўжо каля 100 пацярпелых падчас начнога ўдару1

Ізраіль забіў і новага кіраўніка Генштаба арміі Ірана. Ён займаў пасаду пару дзён7

У Мінску знікла пенсіянерка. Аказалася, што яна па просьбе «следчых» стала кур’ерам махляроў 

Якія банкі гатовы ўзяць у вас не самыя ідэальныя купюры

Што цяпер з архівам КДБ аб рэпрэсіях у БССР, які змаглі здабыць былыя сілавікі? Калі яго апублічаць?51

Беларускі піяніст узяў адразу тры прызы на конкурсе ў Валенсіі

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць