Свет99

«Іран зрабіў вялікую памылку і заплаціць за яе». Ізраіль пагражае адказам на ўдары Тэгерана па сваёй тэрыторыі

Біньямін Нетаньяху заявіў, што Іран, які ў аўторак вечарам нанёс масіраваны ўдар балістычнымі ракетамі па тэрыторыі Ізраіля, «здзейсніў вялікую памылку і заплаціць за яе», піша Бі-бі-сі.

Тэль-Авіў падчас іранскага ракетнага ўдару 1 кастрычніка 2024 года. Фота: Wisam Hashlamoun/Anadolu via Getty Images

«Іран зрабіў вялікую памылку сёння ўвечары — і ён заплаціць за гэта. Рэжым у Іране не разумее нашай рашучасці абараняць сябе і адпомсціць нашым ворагам, — сказаў ён. — Мы будзем прытрымлівацца ўстаноўленага намі правіла: хто б на нас ні напаў — мы нападзем на яго».

Прадстаўнік арміі абароны Ізраіля Даніэль Хагары таксама заявіў, што дзеянні Тэгерана будуць мець сур'ёзныя наступствы. Паводле яго слоў, ізраільскія і амерыканскія сістэмы СПА эфектыўна спрацавалі супраць запушчаных з Ірана ракет.

«Іран падштурхоўвае Блізкі Усход да эскалацыі. Гэтыя падзеі будуць мець наступствы», — сказаў ён. Праз некалькі гадзін пасля іранскага абстрэлу ізраільскія вайскоўцы нанеслі новыя ўдары па аб'ектах «Хезбалы» ў Бейруце.

Перад гэтым Армія абароны Ізраіля папярэдзіла мясцовых жыхароў аб неабходнасці эвакуявацца.

Дарадца прэзідэнта ЗША Джо Байдэна па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван назваў удары Ірана «значнай эскалацыяй» і паведаміў, што агулам Тэгеран запусціў блізу 200 балістычных ракет (пазней такую ж лічбу агучыла дзяржаўнае тэлебачанне Ірана).

Саліван адмовіўся каментаваць магчымасць мер у адказ з боку Ізраіля або ЗША, але пацвердзіў, што амерыканскія эсмінцы дапамагалі Ізраілю збіваць Іранскія ракеты.

Як паведаміў на брыфінгу прадстаўнік Пентагона Пэт Райдэр, у адбіцці атакі ўдзельнічалі два эсмінцы ВМС ЗША, якія знаходзяцца ў Міжземным моры.

Па даных амерыканскага ваеннага ведамства, удары ў аўторак былі «ўдвая маштабнейшыя» за першую іранскую атаку на Ізраіль у красавіку гэтага года.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што Вашынгтон цалкам падтрымлівае Ізраіль.

Са слоў Байдэна, паводле яго прамога ўказання амерыканскія вайскоўцы «актыўна падтрымлівалі абарону Ізраіля» падчас удару.

Ён таксама дадаў, што іранская атака была адбітая і была неэфектыўнай.

Віцэ-прэзідэнт і кандыдат у прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі на будучых выбарах Камала Харыс заявіла, што назірала за атакай у рэальным часе з Белага дома разам з Байдэнам.

Яна сказала, што цалкам падтрымала рашэнне Байдэна аддаць загад амерыканскім караблям збіваць ракеты, нацэленыя на Ізраіль.

Міністр абароны ЗША Лойд Осцін напісаў у ноч на сераду ў сацсетцы X, што Вашынгтон па-ранейшаму адданы дасягненню дыпламатычнага ўрэгулявання, але пры гэтым гатовы абараняць Ізраіль ад іранскай агрэсіі ў выпадку неабходнасці.

Каментары9

  • Міжнародны Суд з Гаагі
    02.10.2024
    Бэнік, мы цябе разам з Пыням Піцерскім чакаем да сябе.
  • Ботам
    02.10.2024
    Міжнародны Суд з Гаагі, Не, расійскі бот acab і сэнс твой пуцінскі па метадычцы і мова жудасная праз перакладчык.
  • Ботам
    02.10.2024
    А боты та масава вывлезлі на навінах пра Ізраіль, значыць хутка дабьюць ісламска-фашыскіх саюзнікаў іх Пуціна. Непакоіцца хйло.

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Шляхецкую сядзібу сярэдзіны XIX стагоддзя з Валожынскага раёна прадалі на аўкцыёне2

У Наваполацку спрабуюць уратаваць старую мазаіку5

Стала вядомая новая пасада адстаўленага начальніка Маскоўскага РУУСа Мінска5

Завяршыла кар’еру і працавала ў «Жабцы». Гісторыя беларускай лучніцы, якая ўзяла ўсе залатыя медалі на чэмпіянаце Польшчы2

Прадавец кітайскіх электрамабіляў, які будаваў маштабныя планы, абвясціў аб банкруцтве

Каля «Інстытута культуры» знайшлі цела 26‑гадовага мінчука. Забойцу вызначылі праз 16 гадоў4

Імя «героя СВА», што пракруціў у фарш 8‑месячную дачку, занеслі на вайсковы мемарыял8

На Камароўцы пачалося паляванне на сала і мяса — што і колькі каштуе на рынку ў кастрычніку

Што такое лёгачная чума і як яна распаўсюджваецца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць