Спорт1414

Алжырская баксёрка, якая падвергнулася цкаванню, падала пазоў на Джоан Роўлінг і Ілана Маска

Дональд Трамп, магчыма, таксама стане фігурантам расследавання.

Іман Хеліф. Фота: John Locher / AP

Пісьменніца Джоан Роўлінг і бізнэсовец Ілан Маск сталі фігурантамі крымінальнага пазову супраць сацсеткі X з боку алімпійскай чэмпіёнкі ў боксе з Алжыра Іман Хеліф, пра гэта Variety паведаміў адвакат дзяўчыны Набіль Будзі.

Па словах адваката дзяўчыны, яго падабаронная сутыкнулася з «актамі цяжкага кібербулінгу». Скарга пададзеная ў цэнтр барацьбы з распальваннем нянавісці ў інтэрнэце пры пракуратуры Парыжа. Хоць у скарзе згадваюцца канкрэтныя імёны, пасля расследавання да справы могуць быць прыцягнутыя ўсе, каго абвінавачванне палічыць патрэбным.

Будзі дадаў, што кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп таксама стане фігурантам расследавання.

«Трамп напісаў паведамленне, так што незалежна ад таго, ці будзе ён названы ў нашым пазове ці не, ён непазбежна будзе разгледжаны ў рамках судовага пераследу», — дадаў ён.

Якія менавіта паведамленні ў X сталі прадметам разбору, не паведамляецца. Аднак падчас Алімпіяды Роўлінг апісала адзін з баёў Хеліф як «відовішча, у якім мужчына збівае жанчыну на пацеху публіцы». Маск жа падтрымаў меркаванне амерыканскай плыўчыхі Райлі Гейнс аб тым, што выступ Хеліф у жаночай частцы алімпійскага турніру па боксе недапушчальны.

«Мужчынам не месца ў жаночым спорце. Давайце зробім гэта трэндам», — напісала Гейнс на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках, дадаўшы хэштэг з падтрымкай Анджэлы Карыні, якая адмовілася біцца з Хеліф. «Абсалютна», — напісаў Маск.

Хеліф назвала перамогу на Гульнях адказам на кампанію супраць яе. Дзяўчына заваявала залаты медаль у вагавой катэгорыі да 66 кг.

Алжырская спартсменка была адной з дыскваліфікаваных у мінулым годзе на чэмпіянаце свету Міжнароднай асацыяцыяй бокса (IBA). Кіраўнік IBA прадстаўнік Расіі Умар Крамлёў заявіў, што ў адхіленых спартсменак генетычныя тэсты нібыта выявілі мужчынскі набор храмасом XY.

Аднак Міжнародны алімпійскі камітэт дапусціў Хеліф да ўдзелу ў гульнях у Парыжы. Дырэктар МАК па камунікацыях Марк Адамс, тлумачачы пазіцыю арганізацыі, падкрэсліў, што гендарны тэст Хеліф не быў законным. Ён адзначыў, што ў працэсе ўзяцця ўзораў была маса парушэнняў, «пачынаючы з самой канцэпцыі і заканчваючы тым, як інфармацыю пра іх распаўсюдзілі на публіцы».

Іман Хеліф нарадзілася жанчынай і запісана ў пашпарце як жанчына. У Алжыры, пры гэтым, катэгарычна забаронены аперацыі па змене полу.

Па словах Хеліф, пасля скандалу з яе ўдзелам у Алімпійскіх гульнях яе трэнер забараніў ёй карыстацца сацыяльнымі сеткамі і чытаць навіны.

«Дай Бог, каб гэты крызіс завяршыўся залатым медалём. Гэта будзе найлепшым адказам. Пасля шуміхі ў СМІ і пасля перамогі была сумесь радасці і суму. Сапраўды кажучы, зусім нялёгка праходзіць праз такое. Гэта нешта, што топча чалавечую годнасць», — казала спартоўка ў інтэрв'ю.

Каментары14

  • дочка Максима Дизайнера
    14.08.2024
    умнічка
  • А "асадачак" застаўся
    14.08.2024
    так што ўсё ж з храмасомамі? калі ў дадзенай асобы храмасомы XY то гэта звычайны мужык, каторы карыстаючыся перавагай разбіў твары дзяўчатам і "выіграў". Вялікі спорт розныя дзеячы спрабуюць пераўтварыць у спаборніцтва допінгаў і махлярстваў, калі шукаюць такія "дзіркі" ў правілах. Выдача дакументаў пры народжаньні дзе указаны жаночы пол можа быць абумоўлена шмат чым але калі асоба мае мужчынскі набор храмасомаў то ўдзел у жаночых спаборніцтвах недапушчальны.
  • Ноўнэйм
    14.08.2024
    Разьбяромся, яна нарадзілася жанчынай! Які табе (і іншым разумнікам) тэст? З якога ражна?
    Храмасомы не тыя? Дык гэта ад прыроды. Натуральная перавага. Давайце ў баскетбол не дапускаць усіх вышэйшых за 180 см ростам. Бо ў іх перавага над больш нізкімі. А то можа яшчэ спецыяльна ногі і рукі нарошчваюць..

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Дзядок выдаў кнігу пра тэхналогіі контррэвалюцыі3

У Іспаніі памерла 87‑гадовая жанчына, справа якой справакавала цяперашні палітычны крызіс у краіне11

Дзевяцігадовы кітаец пабіў сусветны рэкорд па складанні кубіка Рубіка. Гэта для яго ўжо не першы раз

Мінскі таксіст распрацаваў хітрую схему, па якой амаль задарма завалодаў 12‑цю аўтамабілямі4

Беларускі стэндапер перамог у польскай «Бітве комікаў»2

Кіеў увечары зноў быў пад атакамі, знікалі святло і вада. За дзень ва Украіне загінулі як мінімум 25 чалавек

ЕС анансаваў самае маштабнае пашырэнне санкцыйнага спісу супраць Расіі1

У Ганцавіцкім раёне знайшлі баравік памерам з каску ФОТЫ

На пажарны пост у Хойніцкім раёне прыпоўз тарантул ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць