Грамадства99

Пасля гастрафэсту ў Брэсце атруціліся 19 чалавек

«Злегла з жудасным болем у жываце, ванітамі і дыярэяй», — сцвярджае адна з наведвальніц.

Як піша тэлеграм-канал «#1регион», пасля наведванне брэсцкага кафэ ў 19 гасцей зарэгістравалі гастраэнтэрыт меркавана інфекцыйнага паходжання. Усе наведвальнікі заказвалі сэт з чатырох страў. 

З гэтых 19 гасцей 12 цяпер ляжаць у Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы, астатнія назіраюцца ў паліклініках.

@nashaniva Пасля гастрафэсту ў Брэсце атруцілася 19 чалавек #рвота #брест #кафе #новостибеларуси #беларускаямова #понос #беларусьновости #нашаніва ♬ Suspense Thriller - Nitesail

У кафэ цяпер праходзіць праверка, яго праца прыпынена.

У допісе ўстанова не называецца, але размова найхутчэй ідзе пра брэсцкае кафэ Le’Mar. З 18 красавіка па 5 мая там праходзіў гастрафэст, прапаноўвалі пакаштаваць кухню Каліфорніі. У сэце быў тартар з філе дарада, ялавічына ў глазуры, індычка ў вугальным рамене і на дэсерт мус з белага шакалада і белых грыбоў. Каштаваў сэт 38 рублёў.

Той сэт з гастрафэсту. Фота: інстаграм кафэ Le’Mar

Адзін з наведвальнікаў, які піша, што цяпер у бальніцы, хадзіў на гастрафэст з дзяўчынай 3 мая:

«Я ляжу ў бальніцы, праапераваны з-за падазрэння на апендыцыт, таму што ўчора я адчуваў такі моцны боль, што лекары вырашылі дзейнічаць. Я не мог і падумаць, што рэч у атручванні. Пакуль я быў на аперацыйным стале, у маёй дзяўчыны таксама паднялася тэмпература. Да гэтага былі моманты дрэннага самаадчування, але яна думала, што гэта праз перажыванні і ранішні спорт. У абед 4-га мая Насця выклікала мне хуткую, а 22:30 мяне ўжо аперавалі».

Іншая госця пакінула такі каментар у інстаграме кафэ:

«Наведалі кафэ сям'ёй 03.05. Узялі 3 сэты на чацвярых, да абеду 04.05 дзеці і я злеглі з тэмпературай 39, з жудасным болем у жываце, ванітамі і дыярэяй, 05.05 шпіталізавалі ў інфекцыйнае аддзяленне, праз тры дні тэмпература адпусціла, але ўсе астатнія сімптомы захоўваюцца».

«Схадзілі з сястрой у пятніцу, з суботы пачаўся атракцыён «дабегчы да ўнітаза». Тэмпература 38.5 і не спадае. Жывот баліць», — дзеляцца іншыя.

Каментары9

  • Максим Дизайнер
    07.05.2024
    "Наведалі кафэ сям'ёй 03.05. Узялі 3 сэты на чацвярых..." Бедные и галодныя памяркоуныя!Праклятая крывавая дыктатура!
    https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/342312

  • Влад
    07.05.2024
    Ходите и дальше на непонятные мероприятия!
  • Гастробезопасность
    07.05.2024
    Жрать надо дома. Вбейте себе в голову, что вся пища, приготовленная неизвестными людьми, из продуктов неизвестного происхождения, опасна.

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!4

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала15

На Брэстчыне ўжо два тыдні як знік 38‑гадовы мужчына

На беларускія аўтобусы будзе не так страшна спазняцца

Трамп кажа, што Starlink Украіне адключаў не ён і наўрад ці Маск. А хто — не ведае18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!4

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць