Эканоміка22

Мінздароўя ўзялося за прыватную стаматалогію — з новага года цэны на лячэнне зубоў абяцаюць знізіць на 30-40%

«Прынята кардынальнае рашэнне па зніжэнні неабгрунтавана высокіх тарыфаў на стампаслугі», — так анансуе Міністэрства аховы здароўя свае дзеянні на рынку стаматалагічных паслуг. Новая пастанова ўступіць у сілу з новага года.

Як паведамляе ведамства, па выніках кантрольных мерапрыемстваў летам 2023 года былі выяўлены «неабгрунтавана высокія тарыфы» на стаматалагічныя паслугі, якія ўстанаўліваюцца асобнымі прыватнымі клінікамі. Таму Мінздароўя было прынята рашэнне па пашырэнні цэнавага рэгулявання на стаматалагічныя паслугі — калі раней рэгуляваліся артапедычныя і зубатэхнічныя паслугі, то цяпер уведзена рэгуляванне яшчэ на тэрапеўтычныя, хірургічныя і, артадантычныя паслугі.

Мінздароўя распрацаваны праект пастановы і інструкцыі, у якіх устаноўлены максімальныя тарыфы на гэтыя віды паслуг. Цяпер арганізацыі, незалежна ад віду ўласнасці, не могуць устанаўліваць свае тарыфы вышэй за ўстаноўленыя пастановай. Пастанова Міністэрства аховы здароўя ўступіць у сілу да канца 2023 года.

Пасля ўвядзення новых цэн, паслуга «выдаленне малочнага зуба» ў сярэднім стане таннейшай на 33%, (было 127 руб., стане 85,60 руб.), «складанае выдаленне» — на 42%, (было 479 руб., стане 278 руб.), «лячэнне сярэдняга карыесу» — на 47% (было 163 руб., стане 86,40 руб.), прагназуе Мінздароўя.

«Увядзенне такога рэгулявання абумоўлена неабходнасцю павышэння даступнасці платных стампаслуг для насельніцтва Рэспублікі Беларусь», — даводзіць ведамства.

Каментары2

  • Да
    21.11.2023
    Будем жить недолго, но с некачественными зубами
  • Бизнэсовец
    21.11.2023
    Если лохи платят, то при чем здесь я? Моя цель - зарабатывать!!! Мы ведь капитализм строим, а не коммунизм с социализмом.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць