Культура1515

Чамаданава адкрыла невядомы раней «мінскі перыяд» творчасці Шагала

У Мінску каля гасцініцы «Еўропа» з боку вуліцы Леніна адкрылася «карэтная тэраса». На тэатралізаваным адкрыцці прысутнічала галоўны ідэолаг Мінска і былая прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава, якая здзівіла сацыяльныя сеткі сваім веданнем гісторыі мастацтва.

Вольга Чамаданава прыгадвае гісторыю горада. Скрыншот з відэа «Мінск-Навіны»

Новая тэраса ў выглядзе белых, аздобленых коўкай карэт са столікамі ўнутры, на думку стваральнікаў, мусіць адсылаць да карэтнага дворыка, што гістарычна існаваў побач з гасцініцай і адкуль развозілі пастаяльцаў.

Расказваючы агенцтву «Мінск-Навіны» пра ўражанні ад новага месца, Чамаданава адзначыла:

«Тут людзі не толькі адпачываюць, яны яшчэ і культурна абагачаюцца, і самае галоўнае — яны напэўна больш унікаюць у гісторыю нашага горада.

Якія знакамітыя людзі хадзілі тут, па Мінску ў свой, вядома, час, наколькі яны тым самым прыцягвалі сюды ўвагу іншых людзей. Так, тут пісаў свае карціны Шагал, тут чысціў абутак Чапскі! Такія, здавалася б, звычайныя гісторыі, так, але яны сапраўды прыцягваюць, таму я ўпэўненая, што гэтае месца будзе найпапулярнейшым у горадзе Мінску».

Відэа з яе адказам з'явілася ў тэлеграм-канале «Беларусь галаўнога мозга». Сацыяльныя сеткі падхапілі выказванне Чамаданавай, параўнаўшы яе веданне творчага шляху знакамітага віцебскага мастака з «вершамі Быкава» і «Скарынам Піцерскім», якія калісьці спарадзіў Лукашэнка. Праўда, пра Шагала яна, відаць, успомніла нездарма, бо на сайце гасцініцы «Еўропа» сцвярджаецца, што ён спыняўся ў іх, але не ўдакладняецца, калі і на які час. Мабыць, гэтая ж інфармацыя агучвалася і пры адкрыцці «карэтнай тэрасы», але была перайначаная чыноўніцай.

Карэтная тэраса каля гасцініцы «Еўропа». Фота: adpachinak.by

Што праўда, цяперашняя гасцініца амаль нічога агульнага з гістарычнай гасцініцай, акрамя назвы, не мае. Цяперашні будынак быў не адноўлены, а ўзведзены ў 2007-м па матывах старога, але вышэйшым і шырэйшым ды яшчэ не на сваім месцы, а на месцы знішчанага першага гарадскога тэатра, дзе ўпершыню ставілі беларускую оперу «Сялянка» на музыку Станіслава Манюшкі і лібрэта Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Спецыялісты, да якіх мы звярнуліся, таксама не змаглі згадаць «мінскі перыяд» творчасці Шагала, але згадзіліся з тым, што ў Мінску ён напэўна бываў.

Відаць, усвядоміўшы пракол, «Мінск-Навіны» з прамовы Чамаданавай выдалілі ўвесь яе экскурс у гісторыю сталіцы.

Цікава таксама, што пакуль іншыя прапагандысты змагаюцца з панскім абліччам маёнтка Сула, Вольга Чамаданава ўласна прапагандуе мінчанам іншага пана — Чапскага. 

Гэты выпадак, на нашу думку, добра ілюструе ўсю ілюзорнасць дзейнасці беларускай ідэалогіі па так званым «захаванні гістарычнай памяці».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары15

  • Минатаўр
    04.07.2023
    Пры ўсёй непавазе да Падвойскага і Казлова даводзіцца прызнаць, што ў тым самым легендарным праслухоўванні, перахопленым кіберпартызанамі, лукашэнкаўскія міліцыянты цалкам мелі рацыю ў сваіх ацэнках разумовых здольнасцей таваркі Ч. І справакаваны гэтым злівам яе трансфер з адзінай сінекуры на іншую нічога ў гэтым сэнсе не змяніў.
  • EMIL
    04.07.2023
    А Ленин создал Украину .....
  • Подновато встрепенулись
    04.07.2023
    даведка,Уже погубили

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі12

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі12

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць