Грамадства55

З Полацкага дзяржуніверсітэта звольнілі не менш за cем супрацоўнікаў

Рэктар Юрый Раманоўскі падпісаў загады пра звальненне сямі чалавек.

Фота: Полацкі ўніверсітэт

Рэктар Юрый Раманоўскі падпісаў загады пра звальненне сямі чалавек, паведамляе тэлеграм-канал «Позірк», сярод якіх

  • сакратар дэканата гісторыка-філалагічнага факультэта Кацярына Шаўлюга, 
  • выкладчык кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў Анастасія Мазго, 
  • старшы выкладчык кафедры замежных моў Святлана Панімашчанка, 
  • сакратар кафедры фізічнага выхавання і спорту Таццяна Чаркасава.

«Адразу за Чаркасавай заяву на звальненне падала спецыяліст па суправаджэнні навучальнага працэсу кафедры фізічнай культуры і спорту Святлана Ніколіна», — кажа крыніца выдання.

Раней паведамлялася, што звольнены дацэнты Віктар Чараўко і Сяргей Глазырын. Яны абодва адбылі «суткі» за «распаўсюд экстрэмізму». Таксама звольнены дацэнт Юрый Кежа (праз данаты фондам).

Паводле слоў суразмоўцы, калі затрыманні і звальненні працягнуцца, «універсітэт можна будзе зачыняць».

Каментары5

  • даведка
    17.06.2023
    Ректор Юрий Романовский подписывает приказы об увольнении, а его брат-судья подписывает приговоры.
  • Алек. Ру
    17.06.2023
    Няма сомневу, з Расеі прышлюць. Смоленск жа побач.
  • Kenny
    17.06.2023
    Быть выпускником Полоцкого университета - это предмет для гордости. Вот на самом деле. Ни капли иронии.

    Конечно там всегда было много недостатков, но также правда и то, что там всегда было место беларускости, порядочности и здравомыслию. И то, что мы видим, яркое тому подтверждение.

    Очень хотелось бы увидеть этот университет, воплотившим весь тот потенциал который в нем был и, я надеюсь, еще остается.

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым8

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

У сераду чакаецца першы мокры снег3

«Вельмі стыльна, вельмі прыгожа знята і вельмі парадавалі тры акцёры». Марціновіч пра «Дзяды» Андрэя Саўчанкі

Уладзімір Някляеў. Мне раптам стаў нямілы родны кут7

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць