Грамадства88

Пяць дзён адсутнічае інфармацыя пра затрыманую Алену Анісім. На працы яе няма

Былую дэпутатку Палаты прадстаўнікоў і кіраўніцу Таварыства беларускай мовы Алену Анісім затрымалі 17 мая на працоўным месцы. Куды яе завезлі і ў чым вінавацяць — невядома.

Алена Анісім

Алена Анісім працуе ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа. «Еўрарадыё» паведамляла, што яе забралі проста з працы 17 мая.

Сёння, 22 мая, у адміністрацыі інстытута нам адказалі, што на працы яе няма.

Інфармацыі пра лёс супрацоўніцы яны не маюць:

«Тэлефануйце ў кампетэнтныя органы. Нічога не ведаем. На працы яе няма».

У Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна на пытанне, ці можна для Алены Мікалаеўны Анісім прынесці перадачу не ў чацвер, які вызначаны для гэтага, а ў іншы дзень, дзяжурны адказаў:

«Не можаце. Перадачы прымаем толькі ў чацвяргі. Прымаем толькі туалетную паперу і мыла. Лекі прымаем па назначэнні доктара. Да пабачэння».

Алена Анісім была дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў з 2016 па 2019 год. Працавала ў пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы. Яе калегам у камісіі быў праўладны гісторык, дзяржаўны службоўца Ігар Марзалюк ды спявачка Ірына Дарафеева.

У 2020 годзе стала вядома, што Алена Анісім вярнулася ў Нацыянальную акадэмію навук, дзе працавала да свайго дэпутацтва.

Алена Анісім з 2017 года старшынявала ў Таварыстве беларускай мовы да яго ліквідацыі ў 2021 годзе. Па ліквідаванні ТБМ яна засяродзілася на працы ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксма:

Старшыня ТБМ Алена Анісім: Мы не маем ілюзій, калі прынята палітычнае рашэнне, нас чакае закрыццё

У Мінску абмеркавалі, як з дапамогай новых тэхналогій развіваць беларускую мову — круглы стол

Марзалюк расказаў, якую частку Канцэпцыі аб інфармацыйнай бяспецы пісаў ён і чаму не хоча ўзначаліць парламенцкую апазіцыю

Каментары8

  • *
    22.05.2023
    За беларускую мову саджаюць ў турму. Таму ня дзіва калі ўжо на Валадарцы
  • 22.05.2023
    Наша Ніва. Рабіце калі ласка акцэнт, што спадарыня Алена кіраўнік паважанай арганізацыі ТБМ, а ўжо потым былы дэпутат. Затрымалі старшыню ТБМ, а не былога дэпутата. Давайце ставіць правільныя нацыянальныя акцэнты.
  • дармаедка
    22.05.2023
    Былую дэпутатку Палаты прадстаўнікоў і кіраўніцу Таварыства беларускай мовы Алену Анісім затрымалі 17 мая на працоўным месцы
    https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/317203

    а дзе яна працуе ?

    https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/317203

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі кватэру затапіла?2

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне8

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць