Ежа22

Як зварыць ідэальны курыны суп? На што варта звярнуць увагу

Курыны булён — адзін з улюбёных супоў. Ён прыдатны заўсёды. У кожным доме яго гатуюць па-свойму, але ёсць пэўныя правілы, якіх прытрымліваюцца ўсе. Без чаго суп атрымаецца не такі смачны і карысны, як мог бы быць?

Фота: wedrowkipokuchni.com.pl

Найгоршыя памылкі пры гатаванні курынага супу. Яны могуць усё сапсаваць

Варыць суп — гэта не сакрэтнае мастацтва, і навучыцца яму можа кожны. 

Занадта высокая тэмпература падчас гатавання

Курыны суп — адна са страў, якія патрабуюць часу, каб раскрыліся ўсе яе якасці. Каб суп атрымаўся смачны, яго проста неабходна доўга варыць. Некаторыя думаюць, што, калі зробяць большы агонь або павысяць тэмпературу, будзе лепш. Зусім не. Так, суп зварыцца хутчэй, але яго смак дакладна будзе не найлепшы.

Гэтая страва павінна варыцца паволі, на слабым агні, дзякуючы чаму раскрыецца ўвесь смак мяса, гародніны і спецый.

Апусканне мяса ў кіпень

Гэта яшчэ адзін, здавалася б, хітры спосаб паскорыць варку супу. Ён працуе, напрыклад, у выпадку з бульбай, але не тут. Пакладзіце мяса ў халодную ваду і толькі пасля гэтага ўключайце пліту.

Нятлустае мяса

На паверхні гэтага супу павінны быць бачныя кружкі тлушчу. Яны надаюць страве смак і палягчаюць засваенне пажыўных рэчываў. На жаль, без тлушчу нічога не атрымаецца. Суп на посным мясе не будзе мець характэрнага смаку.

Мяса без костак

Хоць косткі мы, відавочна, не ямо, пажадана выкарыстоўваць іх падчас гатавання. Косткі паляпшаюць смакавыя ўласцівасці булёну і робяць яго больш карысным.

Мыццё мяса пад кранам

Гэтая папулярная звычка непатрэбная. Калі вы гатуеце мяса, вы яго і дэзынфікуеце.

Выкарыстанне няякасных інгрэдыентаў

Здавалася б, у суп можна кінуць што заўгодна. Аднак калі вы выкарыстоўваеце падпсаваную гародніну або таннае мяса, не чакайце, што страва атрымаецца цудоўнай на смак.

Дабаўленне некаторых інгрэдыентаў занадта рана

У выпадку з курыным супам парадак мае значэнне. Спачатку апускаем мяса з косткай у халодную ваду і даводзім да кіпення. Толькі пасля гэтага дабаўляем гародніну і спецыі. І тут заўвага: нямолаты і духмяны перац, а таксама лаўровы ліст — раней, каб яны паспелі аддаць навару свой водар. Але калі гаворка ідзе пра свежамолаты перац, маяран і любісту, то іх мы дадаём у канцы варкі, каб яны не страцілі смак і пах пад уздзеяннем тэмпературы.

Тое ж самае і з вылоўліваннем шуму. Адны лічаць гэта абсалютна неабходным, іншыя — зусім непатрэбным. Гэта справа густу і смаку. Суп, у якім плавае шум, можа быць больш духмяным, але менш празрыстым.

Каментары2

  • Чел
    27.12.2022
    Проще мясо проварить минут пять. Потом воду слить, мясо и кастрюлю помыть. Залить новую чистую воду, и будет вам счастье вкусного прозрачного супа.
  • Vir
    27.12.2022
    Nu, jakija makaronnyja vyraby ū kuryny sup, vy sto ? Prosta zach !

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі7

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі7

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць