Здароўе

Новы падыход да выяўлення пухлін: навукоўцы шукаюць мікробы і грыбкі

Новыя даследаванні паказваюць, што ракавая пухліна суправаджаецца развіццём бактэрый і грыбкоў, утвараецца цэлая экасістэма, якую навукоўцы называюць мікрабіёмам пухліны. Пра самыя апошнія вынікі даследаванняў у галіне піша The New York Times.

Фота: Pixabay.

Навукоўцы даўно ведалі, што наша цела з'яўляецца домам для мікробаў, але, як правіла, разглядалі пухліны як стэрыльныя. Аднак апошнія гады даследчыкі адмовіліся ад гэтага меркавання. Так, згодна з апошнімі даследаваннямі ізраільскіх біёлагаў, пухліны могуць утрымліваць мільёны мікробаў розных відаў.

У 2020 годзе некалькі даследчых груп паказалі, што пухліны з'яўляюцца домам для розных бактэрый. А ў двух зусім свежых даследаваннях, апублікаваных ў часопісе Cell, адзначаецца, што пухліны таксама з'яўляюцца домам для многіх відаў грыбоў.

Гэты так званы мікрабіём пухліны аказваецца настолькі характэрным для кожнага тыпу раку, што некаторыя навукоўцы спадзяюцца знайсці раннія прыкметы схаваных пухлін, вымяраючы мікробную ДНК, якую пухліны «выдзяляюць» у кроў. І некаторыя даследаванні паказваюць, што мікробы могуць зрабіць пухліны больш агрэсіўнымі або ўстойлівымі да лячэння. Калі гэта будзе даказана, можна будзе змагацца з ракам, атакуючы мікрабіём пухліны разам з самой пухлінай.

«Нам трэба пераацаніць амаль усё, што мы ведаем пра рак, праз прызму мікрабіёма пухліны», — сказаў Равід Страусман, біёлаг па раку з Інстытута Вейцмана.

За апошнія два дзесяцігоддзі навукоўцы склалі схему мікробаў у чалавечым целе, шукаючы іх ДНК у мазках з рота, саскрэбах скуры і стуле. Гэтыя даследаванні выявілі тысячы відаў, якія бясшкодна жывуць у здаровым чалавеку, агулам каля 38 трыльёнаў клетак. Аказалася, што многія органы, якія раней лічыліся стэрыльнымі, маюць уласны мікрабіём.

У той час як даследчыкі вывучалі здаровы мікрабіём, рак заставаўся ў асноўным terra incognita. Ніхто не ведаў, ці з'яўляюцца мільёны клетак, якія ўтвараюць пухліны, іншым асяроддзем пражывання, у якім могуць жыць мікробы.

У 2017 годзе даследчыкі наткнуліся на бактэрыі, якія жывуць у пухлінах падстраўнікавай залозы. Яны зрабілі адкрыццё, ламаючы галаву над тым, як некаторыя пухліны здолелі супрацьстаяць хіміятэрапеўтычным прэпаратам. Аказалася, што ўнутры іх жыве від бактэрый, якія могуць блакаваць прэпарат.

Гэтая знаходка прымусіла навукоўцаў правесці маштабнае даследаванне бактэрый больш чым у 1000 пухлін сямі тыпаў раку. У 2020 годзе яны паведамілі, што бактэрыі хаваюцца ва ўсіх сямі тыпах.

Пасля гэтага сілы былі сканцэнтраваныя на тым, каб даведацца, ці ўтрымліваюць пухліны таксама і грыбкі.

Сярод агульных рысаў усіх грыбоў — спосаб іх харчавання. Яны выпырскваюць ферменты, каб расшчапіць найбліжэйшыя арганічныя матэрыялы, а затым увабраць іх. Грыбы таксама могуць вырабляць велізарную колькасць спор, якія могуць выжываць у самых розных экстрэмальных умовах на працягу многіх гадоў.

Мы ўвесь час падвяргаемся ўздзеянню грыбоў, носячы іх споры на скуры або ўжываючы ежу, на якой грыбы вандруюць аўтаспынам. Большасць з іх не селіцца ў нашым целе, але некаторыя віды прыстасаваліся жыць унутры нас, як, напрыклад, тыя, што сілкуюцца цукрам у нашым роце і стрававальным тракце. Жыццё шмат якіх грыбоў у нашым арганізме дагэтуль застаецца загадкай.

І згодна з апошнім даследаваннем, усе тыпы пухлін, якія вывучалі навукоўцы — ад 35 розных тыпаў раку — утрымлівалі грыбы. Пры гэтым кожны тып меў адметную камбінацыю відаў грыбоў.

Таксама грыбы былі выяўленыя ў пухлінах сямі частак цела: ротавай паражніны, стрававода, страўніка, тоўстай кішкі, прамой кішкі, грудзей і лёгкіх.

Кампанія Micronoma, якую заснавалі навукоўцы з Сан-Дыега, займаецца аналізам крыві на рак. Гледзячы на ​​​​ДНК, «выкінутую» грыбамі і бактэрыямі ў пухліну, яны кажуць, што могуць дакладна прадказаць, ад якога віду раку ўзяліся мікробы.

Але пры гэтым яны не ведаюць, чаму тэст працуе. Часткай адказу можа быць «геаграфія»: пухліна лёгкіх мае тэндэнцыю прыцягваць мікробы, якія ўжо знаходзяцца ў лёгкіх. Але некаторыя мікробы могуць перабірацца ў новыя органы, каб патрапіць унутр пухлін. Цалкам магчыма, што асаблівая хімія ўнутры пухліны, напрыклад, узровень кіслароду, дапамагае вызначаць, якія мікробы будуць там развівацца.

Новыя даследаванні выявілі мікробы, што могуць спрыяць горшым наступствам раку. Людзі часцей паміраюць ад раку страўніка, калі іх пухліны ўтрымліваюць від грыбка пад назвай Candida tropicalis.

Цалкам магчыма, што некаторыя мікробы не проста пасяляюцца ў пухлінах, але дапамагаюць ім расці. Яны могуць схаваць пухліну ад імуннай сістэмы, нейтралізаваць лекі або дапамагчы пухліны распаўсюдзіцца па целе.

Пры гэтым паведамляецца, што вынікі папярэднія, і пакуль што немагчыма са стоадсоткавай упэўненасцю вызначаць, ці мае пэўны мікроб такі эфект. Навукоўцам трэба будзе правесці дадатковыя эксперыменты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец2

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца8

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца14

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец2

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць