Эканоміка

Этнавёску на радзіме Юрыя Чыжа прадаюць, але браць пакуль ніхто не хоча

Новага ўласніка шукае адзін з самых цікавых турыстычных аб'ектаў калісьці магутнага і набліжанага да ўлады, а цяпер апальнага бізнэсмена Юрыя Чыжа — недабудаваны культурна-этнаграфічны комплекс «Сабалі» ў Бярозаўскім раёне. Інфармацыя пра гэта з'явілася на аўкцыённай пляцоўцы «Белрэалізацыя», піша realt.by.

Аб'ект прыдарожнага сэрвісу знаходзіцца побач з вёскай Сабалі ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Гэты комплекс — стылізаваная беларуская вёска. Тут пабудавалі з дзясятак драўляных дамоў, у якіх планавалі адкрыць музей. Таксама ў склад лота ўваходзіць недабудаваны гатэль.

Комплекс размешчаны на 101-м кіламетры трасы М1 (Брэст — Масква) на беразе невялікага возера. Плошча ўсяго ўчастка — 2 гектара. Комплекс пачалі будаваць у 2012 годзе і збіраліся завяршыць за 3 гады.

Паводле першапачатковага праекта, комплекс «Наш родны кут Сабалі» павінен быў уключаць у сябе гатэль, рэстаран, этнаграфічны музей, аўтастаянку, ферму буйной рагатай жывёлы і лыжаролерную трасу. Уладальнікам аб'ектаў афіцыйна з'яўляецца кампанія «Буслоўка», звязаная з чыжоўскім «Трайплам». Цяпер яна знаходзіцца ў банкруцтве, таму маёмасцю кіруе фірма «ПроБанкрот».

З апошніх таргоў пачатковы кошт комплекса (дарэчы, Сабалі — малая радзіма Юрыя Чыжа) знізіўся на 60%. Цяпер яна складае 1,9 мільёна рублёў (каля 750 тысяч даляраў).

Электронныя таргі, запланаваныя на 20 траўня, будуць ісці на паніжэнне. Мінімальная сума, за якую можна будзе набыць турыстычны аб'ект — 1,1 мільёна рублёў.

Фірму «Трайпл» Юрый Чыж заснаваў у лістападзе 1992 года. Спачатку «Трайпл» займаўся аптовым гандлем прамысловымі і харчовымі таварамі, але пасля маштаб дзейнасці пашыраўся, ахопліваў усё новыя сферы і ўрэшце, дзякуючы кантактам ва ўладных сферах і блізкасці Чыжа да Лукашэнкі, ператварыўся ў цэлую бізнэс-імперыю.

Але ўсё скончылася ў сакавіку 2016 годзе, калі Чыж быў затрыманы КДБ па абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Праз нейкі час ён выйшаў на волю, але пасля быў арыштаваны зноў. Яго бізнэс банкрутуе, у ліпені 2021-га ў дачыненні да «Трайпла» пачалася працэдура санацыі. У мінулым годзе Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога «Трайпл» абавязаны вярнуць у бюджэт суму льгот і прэферэнцый, якія дзяржава давала яму яшчэ ў 2008 годзе па некаторых аб'ектах.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай3

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп стаў героем мемаў пасля чэмпіёнскага фота зборнай Іспаніі10

Пуціну далажылі пра аднаўленне кантролю над «сухапутным калідорам» у Крым

Пад канец года на ўсходзе Мінска пачнуць будаваць новы буйны жылы раён7

Чаму ў Мінску сохнуць дрэвы і што з гэтым спрабуюць рабіць2

Пад Ваўкавыскам перакулілася машына хуткай дапамогі: пацярпелі медыкі і пацыент2

Эндзі Бёрнэм заявіў пра непахісную і рашучую падтрымку Украіны5

Таццяна Буланава здала гісторыю Беларусі на восем балаў5

Сталі вядомыя магчымыя супернікі беларускіх клубаў у трэцім раўндзе Лігі канферэнцый

Азіяцкі жук-забойца прайшоў праз Расію і Украіну да Еўропы. Яго ўжо выявілі ў Беларусі — пад ударам ясені7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай3

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць