Нічога не змянілася. «Броня крепка». У гонар незалежнасці Лукашэнка прамаўляў па-расейску, пры гэтым назваў распад СССР геапалітычнай трагедыяй і параіў Захаду адкінуць фанабэрыю. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.
Ад святочнай рыторыкі гэтым разам назіральнікі ўсё ж чакалі нечага новага. Як-ніяк, апошні год — пасля мікраэпохі балотна-сытай стагнацыі — быў круты, феерычны і парадаксальны.
З аднаго боку — дзеўбануў крызіс, наехала Расія, з іншага — прарвана ізаляцыя і Захад дае грошы. То Лукашэнка ў пантыфіка ды Берлусконі гасцюе, то да яго завітваюць еўракамісары ды заакіянскія сенатары. «Сябры здалёк», як ён сказаў. Амаль што братанне на Эльбе :)
Але прамова 2 ліпеня на сходзе ў Палацы Рэспублікі лішні раз засведчыла: па вялікім рахунку нічога не змянілася. «Броня крепка». У гонар афіцыйнага свята незалежнасці Лукашэнка прамаўляў па-расійску. Пры гэтым назваў распад СССР геапалітычнай трагедыяй і параіў Захаду адкінуць фанабэрыю.
Паводле афіцыйнага кіраўніка, падчас крызісу варта абапірацца на ўласныя сілы. Спічрайтэры, мусіць, не ўлічылі, што тэза надта ж асацыюецца з ідэяй чучхэ. Але болей пікантным ёсць тое, што менавіта зараз Мінск хапае крэдыты дзе толькі можна. Прычым многім падаецца, што ўлада не надта пераймаецца, як усё гэта потым аддаваць з працэнтамі. Нам бы толькі дзень прастаяць ды ноч пратрымацца.
Цікава таксама, што год таму ў аналагічнай прамове Лукашэнка абяцаў зладзіць дэмакратычныя выбары, казаў пра пашырэнне правоў партый і ўсё такое. Цяпер, мусіць, вырашана, што саступак і так аж занадта.
Сёння кіраўнік заявіў, што «заходні свет не мусіць фанабэрыста ставіцца да іншых дзяржаў і лічыць, што толькі ўніфікаваны еўрапейскі шлях развіцця правільны, а астатнія непаўнацэнныя». З яго слоў, «відавочным становіцца, што Беларусь не павінна цалкам капіяваць заходнюю палітычную сістэму».
Во як, капіявалі-капіявалі, нібы старанныя вучні — і раптам схамянуліся: нешта не тое, блін гарэлы!
Лукашэнка патлумачыў, што «перапалкі наконт таго, чый парламент лепшы, дзе болей дэмакратыі і правоў чалавека, — гэта шлях у нікуды».
Дадамо, што і так зразумела: беларускі парламент — самы круты. Вось упёрся рогам у пытанні Абхазіі з Паўднёвай Асеціяй — і ніхто яму рады не даў.
З высокай трыбуны таксама былі скрытыкаваны заганы глабалізацыі (хто не ў курсе пытання — паслухайце песню «Крамбамбулі» пра «панаехала гасцей»:). Выкрыта фальш сусветных антыкрызісных форумаў.
Зрэшты, трэба ўлічваць, на якую аўдыторыю працуе кіраўнік дзяржавы падчас такіх імпрэз. У зале Палаца Рэспублікі і назаўтра каля стэлы было багата ветэранаў. Ды і паспаліты люд ля тэлевізараў мусіць найперш убачыць, што правадыр па-ранейшаму моцны і не зазірае ў рот заходнікам.
А новыя акцэнты ўсё ж заўважаны. Назіральнікі ў Маскве адразу раўніва адзначылі, што не было згадкі пра саюзную дзяржаву. Ды і ўвогуле, маўляў, ужо ні слова пра супольнае з расійскімі братамі змаганне. Нібыта толькі Беларусь і перамагла фашызм.
Ну дык а чаго ж вы, панове, хацелі, калі кружэлка «сумеснага гніення ў акопах» ужо не дае зніжак на газ?
Намёк на саюзную дзяржаву, зрэшты, быў, але надта своеасаблівы. У кантэксце тэмы беларуска-расійскіх дачыненняў прагучала: «Мы мусім выразна ўсведамляць, што не штучныя ўтварэнні здолеюць зблізіць нашы братнія народы і забяспечыць іх дабрабыт — да гэтай высакароднай мэты прывядуць канкрэтныя крокі ў эканамічнай, палітычнай, сацыяльнай ды іншых сферах». Карацей, хочаце хаўрусу — купляйце нашы трактары і давайце блакітнае паліва па смаленскіх цэнах!
А паколькі райскіх умоў ад Масквы чакаць ужо не выпадае, то гэтыя пасажы можна разглядаць як ціхі рэквіем па саюзным праекце.
3 ліпеня нас чакаюць танкі і салют. Экспарт зваліўся напалову, малая адкрытая эканоміка сінявокай рэспублікі калапсуе — але глядзі, народ, як мы можам даць па зубах любому агрэсару!
Хаця тыя, каго тут традыцыйна залічвалі ў агрэсары, здаецца, ужо здаліся без бою і спраўна шлюць нам мяхі з траншамі :)
ЗЫ. Штучнасць даты, выбранай для афіцыйнага дня незалежнасці, падсвядома муляе нават складальнікам святочных тэкстаў.
У выступ Вярхоўнага галоўнакамандуючага на парадзе 3 ліпеня заклалі дзіўнаваты бязадрасна-палемічны пасаж-апраўданне: «Вызначыўшы гэту дату галоўным дзяржаўным святам, беларускі народ чарговы раз давёў сваю мудрасць. Бо крыніцай нашага суверэнітэту ёсць не папяровыя дэкларацыі (камень у гарод колішняга Вярхоўнага Савета? — А.К.). Не заявы так званых нацыянальных лідэраў (Трэцяя Устаўная грамата БНР і, адпаведна, Дзень Волі? — А.К.). А воля народа, яго павага да сваёй гераічнай гісторыі...».
Сама ж імпрэза 3 ліпеня, калі казаць коратка, была вытрымана цалкам у духу «лініі Сталіна». Прагрукатала вайсковая тэхніка пераважна састарэлых савецкіх марак. Потым рушылі грэйдэры і бетонамяшалкі.
А Мядзведзеў на свята так і не прыляцеў. Адгукаецца малочная вайна, падчас якой давялося кідаць на ўсходнюю мяжу не танкі, а нашых доблесных мытнікаў. Дзеля справядлівасці трэ’ было б і іх калону на парад :)
Бабарыка запосціў змагарскую гарэлку з «Пагоняй» і бел-чырвона-белай стужкай99
У Венесуэле будзе не проста вызваленне палітвязняў, а амністыя, прычым за ўсе гады. А мясцовую «амерыканку» ператвораць у грамадскую прастору1616
У Венесуэле будзе не проста вызваленне палітвязняў, а амністыя, прычым за ўсе гады. А мясцовую «амерыканку» ператвораць у грамадскую прастору16
Ціхая вайна за свядомасць. Як Расія хавае сваю прапаганду за асабістымі гісторыямі44
Ціхая вайна за свядомасць. Як Расія хавае сваю прапаганду за асабістымі гісторыямі4
Куды знікла «самая паспяховая ракета» Украіны «Фламінга»?2222
Куды знікла «самая паспяховая ракета» Украіны «Фламінга»?22
Эпштэйн рабіў генетычны тэст. «Там сказана, што я з Беларусі»1818
Эпштэйн рабіў генетычны тэст. «Там сказана, што я з Беларусі»18
Першая частка «Валадара пярсцёнкаў» выйдзе ў пракат з дубляжом на беларускай мове22
Першая частка «Валадара пярсцёнкаў» выйдзе ў пракат з дубляжом на беларускай мове2
Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?1010
Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?10
Сучасныя цягнікі з Мінска ў Віцебск і Магілёў мяняюць на старыя99
Сучасныя цягнікі з Мінска ў Віцебск і Магілёў мяняюць на старыя9
Дзяўчыну ўдарыла токам у мінскім тралейбусе — цяпер яна ляжыць у кардыялогіі99
Дзяўчыну ўдарыла токам у мінскім тралейбусе — цяпер яна ляжыць у кардыялогіі9
Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»6464
Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»64
Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м158158
Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м158
«Вы ашалелі! Колькі мы трацім грошай!» Лукашэнка даручыў зменшыць асвятленне на вуліцах4242
«Вы ашалелі! Колькі мы трацім грошай!» Лукашэнка даручыў зменшыць асвятленне на вуліцах42
У Барысаве 18‑гадовы хлопец спрабаваў скончыць жыццё самагубствам у жывым эфіры11
У Барысаве 18‑гадовы хлопец спрабаваў скончыць жыццё самагубствам у жывым эфіры1
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»3535
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»35
І вось пытанне: гэта нармальна, калі беларускі палітык першыя інтэрв’ю дае не беларусам, а немцам і расіяніну?9595
І вось пытанне: гэта нармальна, калі беларускі палітык першыя інтэрв’ю дае не беларусам, а немцам і расіяніну?95
Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі1111
Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі11
Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках99
Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках9
Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?99
Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9
Беларуская бягуха пра перавагу грудзей на фінішы: Смешна, але факт55
Беларуская бягуха пра перавагу грудзей на фінішы: Смешна, але факт5
Як сябе паводзяць электрамабілі ў люты мароз? Спыталі ва ўласнікаў1313
Як сябе паводзяць электрамабілі ў люты мароз? Спыталі ва ўласнікаў13
«Агляд на мяжы, праверка тэлефона і канвой у кайданках». Беларуска распавяла, як з’ездзіла дадому55
«Агляд на мяжы, праверка тэлефона і канвой у кайданках». Беларуска распавяла, як з’ездзіла дадому5
Каментары