Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»88

Вось зараз бы падарыць Лукашэнку аранжавую рэвалюцыю!

Пуцін кпіць з беларускага начальства на фоне ўкраінскага трыумфу. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Масква працягвае здымаць вяршкі з украінскай «перазагрузкі». На гэтым тле расійскія кіраўнікі дазваляюць сабе іранізаваць над беларускім начальствам.

Пуцін на кані. На жалезным. Асядлаўшы «Харлей-Дэвідсан», расійскі прэм’ер трыумфальна прыехаў на байк-шоў пад Севастопалем. У Крым на свята ВМФ пусцілі і Лужкова — персону нон грата за Юшчанкам.

Візіты на Украіну апошнім часам дадаюць маскоўскім персонам куражу. У красавіку ў Харкаве, падпісаўшы з Януковічам угоду «газ у абмен на флот», Мядзведзеў, не называючы імён, пакпіў з кіраўніка Беларусі. Маўляў, каб атрымліваць зніжкі на энерганосьбіты, трэба быць дамоваздольным партнёрам, а не прымаць на ПМЖ асобаў кшталту Бакіева.

Цяпер жа Пуцін здзекліва адкаментаваў журналістам стасункі з Мінскам. Вымыў рукі: маўляў, ніякага дачынення да зліваў кампрамату на беларускага лідэра не маю. Медыі ў нас вольныя. Не падабаецца — выкладай контраргументы (уяўляю сабе дасланае на НТВ афіцыйнае абвяржэнне на «Хроснага бацьку»!).

Расійскі прэм’ер адной рэплікай падсек пад корань увесь імпэт, з якім беларускае начальства змагаецца супраць энергетычнай імперыі: «…Усім хочацца атрымаць штосьці на дурняк ад Расіі, а калі не шэнціць, узнікае раздражненне».

І яшчэ: што ж гэта, маўляў, за інфармацыйная вайна, калі ахвяраў няма? Для беларускага начальства фраза прагучала намёкам: гэта толькі кветачкі!

Закон подласці: менавіта зараз, калі такая сеча з Расіяй, міжнародная канфігурацыя складваецца для Мінска так, што крывей не прыдумаеш.

У Еўропы і Вашынгтона акурат трэнд на пацяпленне з Масквой. Адпаведны сігнал асэнсоўваюць і ў сталіцах Балтыі. Варшаву і Маскву нечакана зблізіла авіякатастрофа пад Смаленскам. Рассмакталася пакуль што праблема амерыканскіх супрацьракет.

Карацей, для Мінска

не тая кан’юнктура, каб палохаць усходнюю суседку танкавымі ордамі НАТО. Сплываюць звыклыя козыры!

Куды ні кінь, усюды клін. Мытны звяз — яшчэ тая пастка. Назарбаеў падгульвае Крамлю. Двое на аднаго, карацей.

Ну, а ў Януковіча з Масквой увогуле мядовы месяц, таму ўкраінскае кіраўніцтва асцярожнае ў дачыненнях з Мінскам. Не спяшаецца ладзіць аверс Адэса — Броды і ўсё такое. Транзітным альянсам Мінска з Кіевам цяпер Крэмль надта не пашантажуеш.

Парадокс, але зараз Лукашэнку як падарунак была б аранжавая рэвалюцыя, каторую з такой нянавісцю каментавалі ў свой час тутэйшыя прапагандысты. Эх, рана стрэліў ты, браце Юшчанка!

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Маляваў сукамернікам вельмі мілых мульцяшных коцікаў, зайчыкаў і вожыкаў». Дзядок расказаў, як сядзеў у адной камеры са смяротнікам Скрундзікам1

У Варшаве памёр Ян Памедор Рэуцкі5

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды8

Нампаліта пагранічнай заставы з Хойнікаў адправілі ў калонію па справе Гаюна6

Азаронак выступіў у гумарыстычным «ДХ шоу»18

У Мінску больш не будзе камерцыйнага долевага будаўніцтва3

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%6

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць