Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»88

«Заходнія імперыялісты» аказаліся бяспечнейшыя за Крэмль

Аляксандр Лукашэнка абвергнуў размовы, што Масква і Вашынгтон нібыта змовіліся супраць яго. Піша аглядальнік БелаПАН Аляксандр Класкоўскі.

Аляксандр Лукашэнка абвергнуў размовы, што Масква і Вашынгтон маўляў змовіліся супраць яго. Ён «дакладна ведае», што такога няма. Але калі ўсё ж паспрабуюць «нахіліць», то нічога не ўдасца. У гэтым афіцыйны лідэр запэўніў электарат сінявокай рэспублікі, выступаючы перад журналістамі падчас паездкі па Мінскай вобласці 13 жніўня.

У былыя гады, калі яшчэ фантанаваў пафас «братэрскай інтэграцыі» і было ўтульна пад ядзерным парасонам Масквы, лязо прамоў было накіраванае супраць заакіянскіх імперыялістаў.

Цяпер жа галоўная пагроза — з усходу. Імперыялісты, як ні дзіўна, апынуліся больш прадказальнымі і ўмеранымі.

«Амерыка прытрымліваецца сваёй пазіцыі. Расія сваю пазіцыю рэзка памяняла і спрабуе найперш прэзідэнта Беларусі адстроіць, нахіліць перад вядомымі палітычнымі падзеямі», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дазволіў сабе два вострыя моманты. Па-першае, папракнуў Дзмітрыя Мядзведзева за тое, што той недагаворвае адносна закулісных перыпетый прызнання\непрызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Так, Мінск мог бы пайсці на такі крок, але «Расія аказалася няздольная або не захацела кіраўніцтва Расіі ісці на нівеляванне і ліквідацыю тых наступстваў, якія для Беларусі павінны былі ўзнікнуць».

Паводле меркавання мінскага аналітыка-міжнародніка Андрэя Фёдарава, гаворка ідзе пра тое, што бакі не сышліся ў далікатным і сапраўды складаным палітычным гандлі.

У выніку, як вядома, Мінск прадаў сваю няўступлівасць у геапалітычным пытанні Еўрасаюзу, што дазволіла размарозіць адносіны з Бруселем.

Другім вострым момантам у каскадзе выказванняў ад 13 жніўня стала заява Лукашэнкі аб тым, што Мінск можа адмовіцца ад расійскіх паслуг у будаўніцтве АЭС. Аддадуць будоўлю кітайцам?

Андрэй Фёдараў сумняваецца: усё-ткі тэхналогіі ў кітайцаў не тыя. Магчыма, беларускі бок толькі злёгку шантажуе Маскву, каб прыцішыла свае ўмовы. Лукашэнка даў зразумець, што на СП для продажу будучай «атамнай» электрычнасці 50 на 50 з Расіяй не згодны.

«Цалкам магчыма, што пры цяперашніх складанасцях беларускае кіраўніцтва наогул адмовіцца ад будаўніцтва АЭС», — сказаў Фёдараў у інтэрв`ю «Белорусским новостям».

У цэлым жа Лукашэнка 13 жніўня выказваўся стрымана, без эмоцый. Гэта зразумела: цвяліць расійскага мядзведзя перад хуткімі выбарамі (тымі самымі «вядомымі палітычнымі падзеямі») ой як не з рукі!

Іншае пытанне, ці згодны на міравую мядзведзь. Ва ўсякім разе, на нядзелю НТВ ужо анансуе фільм «Хросны бацька-3».

Наколькі закранаюць гэтыя фільмы беларускага прэзідэнта, можна толькі здагадвацца. Ускосны штрых: пасля першай стужкі Лукашэнка нават выказаў версію, што такім каварным чынам яго хацелі справакаваць на адмову ад паездкі ў Астану на саміт ЕўрАзЭС у пачатку ліпеня.

Цяперашні ж анонс — больш хвосткі за папярэднія. А на носе — нефармальны саміт АДКБ у Ерэване.

Там і так наклёўваліся непрыемныя моманты кшталту непазбежнай сустрэчы з Розай Атунбаевай, якую зараз, пасля рэферэндуму ў Кыргызстане, нелегітымнасцю ўжо не папракнеш. У новых жа ўлад Бішкека — вялікія пытанні да беларускага кіраўніка, які даў прытулак скінутаму Курманбеку Бакіеву.

Бішкек дамагаецца экстрадыцыі экс-прэзідэнта, а таксама моцна падазрае, што ў сінявокай рэспубліцы хаваецца і яго брат Жаныбек, да якога, у сваю чаргу, вялікія пытанні наконт кровапраліцця падчас красавіцкіх падзей.

Але яшчэ больш непажаданай на фоне вельмі верагоднага новага ўсплёску інфармацыйнай вайны можа стаць сустрэча з Мядзведзевым. Эксперт Андрэй Фёдараў не выключае, што з боку Лукашэнкі магчымы і дэмарш. Аналагічны таму, што меў месца ў чэрвені мінулага года, калі з-за малочнай вайны той дэманстратыўна не паляцеў у Маскву, ізноў-ткі, на саміт АДКБ.

Вось яны, цяперашнія грымасы беларуска-расійскага саюзніцтва. Пры тым што АДКБ намінальна — «братэрства па зброі», гэтыя «браты» амаль перманентна ваююць паміж сабой то на малочным, то на газавым, то на інфармацыйным фронце.

У выніку беларусы ўсё больш расчароўваюцца ў міфах «братэрскай інтэграцыі» і ўсё часцей у сацыялагічных апытаннях выказваюцца за збліжэнне з ЕС. Што грэе душу ў асноўным праеўрапейскай беларускай апазіцыі.

Між іншым, як раз

адсутнасць на тутэйшым полі моцных прарасійскіх структур і такога ж роду харызматычнай постаці, паводле меркавання шэрагу аналітыкаў, з`яўляецца сур`ёзным фактарам, які стрымлівае Крэмль у яго планах разабрацца з нязручным беларускім партнёрам.

Дарэчы, калі Масква сапраўды не прызнае вынікі чарговых прэзідэнцкіх выбараў, то, магчыма, справакуе зусім не той эфект, якога дамагаецца. Паводле прагнозаў Андрэя Фёдарава, Мінск у такім разе па прынцыпе выбару найменшага ліха можа ізноў хіснуцца да ЕС, пайсці на нейкія саступкі Бруселю. Ну, а там — кропля камень точыць.

Ва ўсякім выпадку, ужо сёння ў прамовах Аляксандра Лукашэнкі выява ворага, у адрозненне ад ранейшых часоў, відавочна асацыюецца з усходнім кірункам. І перспектывы цудоўнага прымірэння ды братання як ніколі хісткія.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула14

Дзяўчынка сустрэла на лецішчы мядзведзя. Ён мірна адпачываў у двары1

Папулярны трэвел-блогер з Польшчы наведаў Беларусь. Такіх цэн і колькасці камер ён не чакаў14

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ6

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму10

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў3

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай2

Статкевіч — Калеснікавай: Людзі не скаціна на базары35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць