Улада

Грошы прыйшлі

У Беларусь паступіла больш як 600 млн. даляраў другога траншу крэдыту МВФ. Палёгка для фінансавай сістэмы знізіць дэвальвацыйны ціск.

У Нацыянальны банк Беларусі паступіла больш як 600 млн. даляраў ЗША другога траншу крэдыту Міжнароднага валютнага фонду (МВФ). Палёгка для фінансавай сістэмы знізіць дэвальвацыйны ціск.

Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс‑сакратар НББ Анатоль Драздоў.

«У гэты час у Нацыянальны банк паступіла ўжо больш як 600 млн. даляраў з другога траншу крэдыту МВФ.

Сродкі прыходзяць з розных банкаў і працягваюць прыходзіць. Цягам дня чакаецца завяршэнне пералічэння ўсёй сумы траншу — 679,2 млн. даляраў», — патлумачыў Драздоў.

Беларусь звярнулася па атрыманне крэдыту да МВФ у кастрычніку 2008 года «ў мэтах павелічэння дзяржаўных золатавалютных рэзерваў і стварэння «падушкі бяспекі», неабходнай для стабільнай працы эканомікі ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу».

У студзені 2009 года кіраўніцтва МВФ ухваліла праграму стэнд‑бай для Беларусі ў аб’ёме каля 2,46 млрд. даляраў пад праграму эканамічных рэформ, разлічаную на 15 месяцаў (да красавіка 2010 года). Першы транш крэдыту ў 788 млн. даляраў ЗША па стаўцы LIBOR плюс 0,75% гадавых паступіў у Беларусь 14 студзеня, астатнія сродкі пералічваюцца з улікам паквартальных справаздач беларускага ўрада.

29 чэрвеня Савет дырэктараў МВФ завяршыў першы агляд у межах дамоўленасці з уладамі Беларусі пра крэдыт стэнд‑бай. Пры гэтым фонд зацвердзіў выдзяленне чарговага траншу крэдыту ў памеры 679,2 млн. даляраў ЗША і павялічыў у цэлым аб’ём фінансавай падтрымкі на 1 млрд. даляраў — да 3,52 млрд.

З улікам другога траншу агульная сума выдзеленага на гэты момант фондам крэдыту складзе каля 1,48 млрд. даляраў ЗША.

У МВФ лічаць, што павелічэнне фінансавання падтрымае эканамічную праграму ўрада і дапаможа Беларусі стрымаць наступствы больш моцнага, чым чакалася, уплыву сусветнага фінансавага крызісу. Дасягнуты дамоўленасці аб тым, што ў мэтах скарачэння дэфіцыту фінансавання на 2009 год афіцыйныя органы захаваюць збалансаваны бюджэт, нягледзячы на зніжэнне даходаў; будуць праводзіць і ў будучым у належнай ступені жорсткую грашова‑крэдытную палітыку; дапусцяць узмацненне гібкасці абменнага курсу ў дыяпазоне яго ваганняў, які цяпер складае плюс/мінус 10%; паглыбяць структурныя рэформы.

Перагледжаная праграма прадугледжвае больш рашучыя меры ўладаў Беларусі па лібералізацыі эканомікі і падрыхтоўцы да прыватызацыі, зазначаюць у МВФ.

Аляксей Арэшка, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць