Тэатр55

Андрусь Горват зноў будзе працаваць дворнікам у Купалаўскім

Праўда, усяго адзін дзень.

Аўтар папулярных «Радзіва Прудок» і «Прэм’ера» Андрусь Горват доўгі час працаваў дворнікам у Купалаўскім тэатры. 21 верасня, падчас Тэатральнага пікніка, прысвечанага 100-му сезону Купалаўскага, Горват на ўвесь дзень вернецца на работу. Вядомы пісьменнік будзе сачыць за парадкам у Аляксандраўскім скверы і нават правядзе некалькі экскурсій па закуліссі тэатра ў сваім амплуа. Зарэгістравацца можна на сайце Купалаўскага.

Біяграфія Андруся Горвата падобная да тэатральнай легенды, аднак гэта рэальная гісторыя, якой ганарацца купалаўцы. Некалі на працу дворніка ў тэатр уладкаваўся журналіст-фрылансер Андрусь. Цягам працоўных будняў ён назіраў за тэатральнай дзейнасцю, натхняўся творчасцю і аднойчы вырашыў кардынальна змяніць жыццё. Андрусь з’ехаў у вёску Прудок на Палессі аднаўляць дом свайго дзеда.

Жыццё ў палескай вёсцы моцна адрознівалася ад гарадскога, і былы дворнік Купалаўскага занатоўваў цікавосткі на сваёй старонцы ў Facebook. Пазней допісы ператварыліся ў кнігу «Радзіва Прудок», першую тысячу асобнікаў якой чытачы раскупілі цягам 2-х дзён. Паводле гэтага твора Купалаўскі тэатр паставіў спектакль, а Горват напісаў новую кнігу «Прэм’ера» — пра тое, як Купалаўскі паставіў спектакль па яго творы. Першыя наклады «Прэм’еры» разышліся яшчэ хутчэй. Такой біяграфіі і цяперашняй папулярнасці Андруся Горвата можа пазайздросціць не толькі любы дворнік, але і пісьменнік.

На свяце, прысвечаным 100-му сезону Купалаўскага, можна будзе наведаць тэатральнае закуліссе. Экскурсіі пачнуцца з 12-й гадзіны дня, некалькі з іх правядзе Андрусь Горват. Наведвальнікі даведаюцца, як ствараюцца дэкарацыі да спектакляў, дзе шыюцца касцюмы, колькі часу і грыму трэба на тое, каб падрыхтаваць акцёраў да выступу і многае іншае. Акрамя таго, на Тэатральным пікніку ўпершыню можна будзе пабачыць спектакль Купалаўскага пад адкрытым небам: «Радзіва Прудок» будуць трансляваць праз Voka з тэатральнай сцэны ў жывым эфіры.

Праграма свята пачнецца а 12:00 і працягнецца да 23:00. Госці змогуць пачаставацца ў street-буфеце, зрабіць сабе вусы як у маладога Купалы, амаладзіцца або састарыцца ў грымёрцы «ФэйсАп», атрымаць запрашэнні на закрытыя паказы спектакляў і нават шанец выйсці на сцэну Купалаўскага. Уваход вольны.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін рэзка змяніў рыторыку: Дамовіцца паміж сабой павінны менавіта Расія і Украіна20

Украіна нанесла ўдар па порце Сочы

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць