Літаратура55

Па-беларуску выходзіць раман Габрыеля Гарсія Маркеса

«Каханне падчас халеры» выдадуць у «нобелеўскай серыі».

«Дазволу на выданне кнігі па-беларуску мы чакалі шэсць месяцаў. Менавіта столькі цягнуліся перамовы з праваўладальнікамі літаратурнай спадчыны Маркеса, — кажа ініцыятар выдання Сяргей Макарэвіч. — І ўжо сёлета раман пабачыць свет».

Габрыель Гарсія Маркес.

Нягледзячы на тое, што гэта адзін з самых папулярных пісьменнікаў-набеліянтаў у свеце, па-беларуску творы Маркеса асобнай кнігай выйдуць упершыню. Каб рэалізаваць такі праект, на сайце ulej.by запусцілі краўдфандынгавую кампанію.

Кніга «Каханне падчас халеры» выйшла ў 1985 годзе. Гэта першы раман, які з’явіўся пасля атрымання аўтарам Нобелеўскай прэміі. Ён замацаваў вядомасць Маркеса як найбольш яскравага прадстаўніка літаратурнага кірунку «магічны рэалізм».

«Каханне падчас халеры» стане другой кнігай у серыі «Noblesse oblige» (творы нобелеўскіх лаўрэатаў у беларускіх перакладах). Раней пабачыў свет «Голад» нарвежца Кнута Гамсуна.

«Калі адметных кніжак беларускіх пісьменнікаў выходзіць недастаткова, значыцца, трэба выдаваць пераклады сусветна вядомых твораў, — кажа Сяргей Макарэвіч. — Толькі высокімі ўзорамі замежнай прозы мы можам гадаваць сваіх аўтараў і фарміраваць густы чытачоў».

Пераклаў раман на беларускую Карлас Шэрман. Пасля яго смерці ў 2005 годзе пераклад у Беларусь перадала яго ўдава Тамара (Шэрман апошнія гады лячыўся і жыў у Нарвегіі, дзе і памёр). З таго часу раман чакаў выдання асобнай кнігай.

Карлас Шэрман. 

«Карлас Шэрман нарадзіўся ва Уругваі, куды яго бацька паехаў з Заходняй Беларусі на заробкі яшчэ да вайны. І іспанская мова для Карласа стала матчынай. А маладым чалавекам у 1956 ён пераехаў у Беларусь. Тут пачаў перакладаць з беларускай на іспанскую і наадварот. А ў канцы 1970-х разам з Валянцінам Тарасам вырашыў перакласці «Восень патрыярха» Маркеса на беларускую мову. Партфункцыянеры не адобрылі такую ідэю. Таму Шэрман і Тарас пераклалі яго на рускую. І апублікавалі на старонках беларускага часопіса «Нёман», а затым ужо і асобнай кнігай у Маскве, — кажа Макарэвіч. — А што да беларускага перакладу «Кахання падчас халеры» — ён цудоўны. Цяпер, калі праглядаў карэктуру кнігі, вырашыў паралельна зірнуць і расійскамоўны варыянт. У некаторых месцах разыходжанні істотныя. Беларускі пераклад лепшы».

«Noblesse oblige» — сумесны праект дабрачыннага фонду «Вяртанне» і выдавецтва «Янушкевіч».

Габрыель Гарсія Маркес (1927—2014) нарадзіўся ў Калумбіі, але большую частку жыцця правёў у Мексіцы. Нобелеўскі лаўрэат 1982 года. Аўтар кніг «Да палкоўніка ніхто не піша», «Восень патрыярха», «Сто гадоў самоты» і іншых. Шэраг яго кніг экранізаваны, у тым ліку «Каханне падчас халеры».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць