Афіша

Кіно на выходныя

Брат-лекар вызваляе сястру зь лябараторыі, дзе праводзяцца вайсковыя экспэрымэнты па тэлепатыі. Уцекачы хаваюцца на пірацкім караблі, але па сьлядах чаўнака ідзе бязьлітасны агент Альянсу — а ў космасе пануюць дзікуны-паядальнікі.

Брат-лекар вызваляе сястру зь лябараторыі, дзе праводзяцца вайсковыя экспэрымэнты па тэлепатыі. Уцекачы хаваюцца на пірацкім караблі, але па сьлядах чаўнака ідзе бязьлітасны агент Альянсу — а ў космасе пануюць дзікуны-паядальнікі.

«Місія «Сэрэніці» — узорны фільм катэгорыі «Б», але пастаўлены зь вялікім бюджэтам. У карціне ёсьць вольналюбівыя піраты і «касьмічныя вэртыкальшчыкі», мурын-самурай, праграмаваньне псыхікі, кітайскія песьні, закаханыя робаты, каратэ да адключкі і застольныя канібалы.

Стужка сабрала ўсе магчымыя штампы фантастычнага кіно — ад «Зоркавых войнаў» да «Сабакі-прывіда». Але менавіта пазнавальнасьць клішэ, наіўны сюжэт і адчувальны бюджэт зрабілі фільму шалёную касу.

Ляскат заркалётаў, калацільня ў салуне (Самэр Глаў — рубон!), іржавая касьмічная тэхніка на баявой апэрацыі — усё гэта ўжо было ў самым танным кіно, але чаму б на гэтых сцэнках не адпачыць?

Рэжысэр Джон Уэдан («Бафі — зьнішчальніца вампіраў»), канечне, ня Стэнлі Кубрык, але тавар «Сэрэніці» й не прэтэндуе на аўтарскае кіно.

Місія піратаў-тэлепатаў — змагацца з «касьмічнымі вэртыкальшчыкамі» да поўнага прарыву інфармацыйнай блякады — і да канчатковага спусташэньня глядацкіх гаманцоў.

Фільм не настолькі кепскі, каб быць таленавітым, — і не настолькі добры, каб пра яго прамаўчаць.

❏

Місія «Сэрэніці» («Serenity»)

ЗША, 2005, 119 хв.

Жанр: касьмічныя прыгоды.

Адзнака: 5 (з 10).

Каментары

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць