Грамадства55

Міністр купіў сыну ў школу касцюм, кашулю, туфлі і заплечнік — колькі аддаў?

Закупляўся чыноўнік у ГУМе.

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артур Карповіч у ГУМе. Фота: sb.by

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артур Карповіч — бацька шасцікласніка. Гардэроб хлопцу да школы ўжо абнавілі. Але калі міністр быў з журналістамі ў ГУМе, вырашыў прыкупіць сыну яшчэ некалькі рэчаў.

«Я заўсёды рэкамендую звяртацца да прадаўца. Лепш за яго ніхто не ведае, што тут знаходзіцца. Паставіў задачу — праз тры хвіліны табе прыносяць тое, што ты шукаў», — кажа Карповіч sb.by.

У выніку міністр купіў сыну цёмна-сіні касцюм, туфлі на ліпучках, белую кашулю на кнопках, модны гальштук-матылёк і артапедычны заплечнік. Усё беларускае.

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артур Карповіч з пакупкамі для сына-школьніка. Фота: sb.by

Агульная сума пакупкі — 564 рублі. Але паколькі ў міністра была дысконтная карта, то ён аддаў 470 рублёў.

Каментары5

  • Аўталаўка
    23.08.2026
    Вясковыя ў райцэнтар на базар ездзяць, каб усё купіць дзецям у школу. Артапедычны заплечнік... Во дае.
  • Ёсік
    23.08.2026
    Самастойны тата, які ведае памеры абутку, касьцюма, кашулі на сына, якога побач не было. Ці апасьля рэпартажу аддаў, каб ад жонкі не атрымаць па срацы, ці яна потым з малым з'езьдзілі па абмен. Туфлі не мераючы толькі Карповіч і можа набыць на камеру.
  • ЯМы97
    23.08.2026
    Рукзак??, на простанароднай

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць