Свет11

У КНДР не ацанілі рашэнне Трампа скараціць маштаб вучэнняў з Паўднёвай Карэяй

Паўночная Карэя заявіла, што скарачэнне маштабу сумесных вайсковых вучэнняў ЗША і Паўднёвай Карэі не змяняе яе стаўлення да гэтых манеўраў, піша Euronews.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP

У Паўднёвай Карэі 19 жніўня пачаліся сумесныя амерыкана-паўднёвакарэйскія вучэнні Ulchi Freedom Shield. У іх удзельнічаюць вайскоўцы дзвюх краін, а таксама праводзяцца трэніроўкі па дзеяннях у надзвычайных і тэрарыстычных сітуацыях.

Пхеньян традыцыйна разглядае такія вучэнні як падрыхтоўку да магчымай ваеннай аперацыі супраць Паўночнай Карэі. У КНДР падкрэслілі, што нават калі ЗША і Паўднёвая Карэя скарачаюць маштаб манеўраў, гэта не змяняе іх сутнасці і не ўплывае на пазіцыю Паўночнай Карэі.

«Мы лічым, што гэта не варта якіх-небудзь каментароў, і нас гэта зусім не цікавіць», — заявіла ўплывовая сястра кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына Кім Ё Чжон у заяве, распаўсюджанай дзяржаўнымі СМІ.

Вучэнні адбываюцца на фоне спробы адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аднавіць кантакты з кіраўніцтвам КНДР. Яшчэ падчас свайго першага прэзідэнцкага тэрміну Трамп сустракаўся з Кім Чэн Ынам і дапускаў магчымасць новых перамоваў, аднак Пхеньян пакуль не дэманструе гатоўнасці адмовіцца ад сваёй жорсткай пазіцыі ў пытаннях бяспекі і вайсковых вучэнняў.

Каментары1

  • čoms
    20.08.2026
    Які ўсеж (цэнзура) гэты трамп...

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць