Свет

У Калумбіі выратавалі немаўля, якога бацька абараніў сваім целам

У калумбійскім горадзе Калі ратавальнікі знайшлі жывым двухмесячнае дзіця пад заваламі пасля разбуральнага землятрусу.

Хлопчык выжыў дзякуючы бацьку, які гадзінамі трымаў яго ля грудзей і сваім целам абараняў ад бетонных канструкцый, якія падалі, піша Bild.

Падчас пошукавай аперацыі ратавальнікі пачулі плач з-пад абломкаў. Двое паліцэйскіх разам з мясцовымі жыхарамі пачалі разбіраць завалы, нягледзячы на небяспеку: побач адчуваўся моцны пах газу. Пад абрынутымі плітамі яны знайшлі мужчыну, якога заваліла абломкамі, але ён працягваў прыціскаць сына да сябе.

«Ён прасіў нас толькі пра адно — не даць яго дзіцяці памерці», — распавёў адзін з паліцэйскіх.

Бацька і двухмесячны Саламон выжылі, аднак маці дзіцяці і яго дзядзька пакуль лічацца зніклымі без вестак.

Землятрус магнітудай 7,4 адбыўся ў Калумбіі ў панядзелак, 10 жніўня. Паводле афіцыйных звестак, загінулі не менш за 240 чалавек, яшчэ каля 2600 атрымалі траўмы. Ратавальнікі працягваюць шукаць тых, хто выжыў, хоць эксперты папярэджваюць, што пасля 72 гадзін шанцы знайсці людзей пад заваламі значна зніжаюцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі14

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі14

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць