Свет22

Саудаўская Аравія рэкордна знізіла цэны на нафту

Саудаўская Аравія абвясціла пра найбольшае за апошнія 26 гадоў зніжэнне афіцыйных цэн на экспартную нафту. Дзяржаўная кампанія Saudi Aramco зменшыць кошт асноўнай экспартнай маркі Arab Light для жнівеньскіх паставак на 11 даляраў за бараль, паведамляе The Moscow Times.

Рэзервуары для захоўвання нафты на нафтаразмеркавальнай станцыі «Паўночная Джыда», нафтавым аб’екце кампаніі Aramco у саудаўскай Джыдзе. Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Amr Nabil, File

Упершыню з 2020 года саудаўская нафта будзе прадавацца са зніжкай 1,5 даляра адносна рэгіянальных эталонных цэнаў. Мэта такога кроку — зрабіць пастаўкі больш прывабнымі для купцоў у Азіі пасля аднаўлення суднаходства праз Армузскі праліў.

Зніжэнне цэнаў закране найбуйнейшых імпарцёраў нафты — Кітай і Індыю, якія таксама застаюцца асноўнымі купцамі расійскай нафты.

Пасля адкрыцця Армузскага праліва краіны Персідскага заліва пачалі павялічваць здабычу. Штодня праз праліў транспартуецца да 12 мільёнаў бараляў нафты, што павялічыла прапанову на сусветным рынку і ўзмацніла ціск на цэны.

На гэтым фоне кошт нафты Brent з пачатку чэрвеня знізіўся прыкладна на 22%, а расійская нафта Urals на пачатак ліпеня патаннела прыкладна да 40 даляраў за бараль. Аналітыкі адзначаюць, што рост здабычы краінамі АПЕК+ пры слабым сусветным попыце можа прывесці да лішку нафты на рынку і далейшага зніжэння цэн.

Каментары2

  • Нізкі кошт нафты
    07.07.2026
    Даб’е расейскі бюджэт!!! Яшчэ спыненне большай колькасці нпз ў расеі, канец вайне. Дай Бог
  • Вадзільнік
    08.07.2026
    Цяпер і лукашэнка знізіць кошты паліва ?

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну53

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Дэмакраты ў Кангрэсе ЗША могуць ухваліць новую дапамогу Украіне, пераадолеўшы вета Трампа1

У Польшчы хочуць забараніць мігрантам ездзіць на аўто з беларускімі ды ўкраінскімі нумарамі. Якія змены рыхтуюць14

Даліваеце ваду ў шампунь, калі ён заканчваецца? Хімік тлумачыць, чаму так рабіць не варта2

Што карысней для мужчынскага здароўя — мачыцца седзячы ці стоячы? Вынікі эксперыменту24

Беларускі санаторый аб'явіў пра зніжкі для ўдзельнікаў расійскай «СВА». А пасля перадумаў6

Частку Лоеўскага раёна перададуць у склад Гомельскага

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну53

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць