13 чэрвеня каля 14‑й гадзіны на 21‑м кіламетры аўтадарогі М-3 «Мінск — Віцебск» у Мінскім раёне адбылося сур’ёзнае дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам двух легкавых аўтамабіляў, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Паводле папярэдніх звестак, 41‑гадовы кіроўца аўтамабіля BMW, які рухаўся ў бок Мінска, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем Audi, за рулём якога знаходзіўся 23‑гадовы мужчына.

У выніку моцнага сутыкнення кіроўца BMW загінуў на месцы аварыі. Кіроўца Audi і яго 27‑гадовы пасажыр былі дастаўленыя ў бальніцу для абследавання. Яшчэ двух пасажыраў Audi — ва ўзросце 33 і 70 гадоў — медыкі агледзелі на месцы здарэння.
Каментары