Свет22

Тысячы пчол прыляцелі на пляж у Італіі, а затым вырашылі сесці на пляжны парасон

Паводле даных уладаў, ніхто не пацярпеў.

Некалькі тысяч пчол раптоўна з’явіліся над пляжам каля Рыміні — а потым аселі на адным-адзіным пляжным парасоне. Цікаўныя адпачывальнікі кінуліся фатаграфаваць рой, аднак пасля мясцовыя ўлады з меркаванняў бяспекі ачапілі гэты ўчастак пляжа, піша Bild.

На шчасце, тэрмінова выкліканы пчаляр змог прыбраць пчол.

Паводле даных уладаў, ніхто не пацярпеў. Эксперты мяркуюць, што на парасон вырашыла сесці пчаліная матка — а астатнія насякомыя паляцелі за ёй.

Усяго некалькі дзён таму на іншым пляжы ў Рычоне, таксама непадалёк ад Рыміні, адбыўся аналагічны выпадак.

Прэзідэнт Італьянскага таварыства экалагічнай медыцыны Алесандра Міяні ў эфіры тэлеканала Rai звязаў гэтыя выпадкі з цяперашнім надвор’ем, а менавіта з высокімі тэмпературамі. Яны вышэйшыя, чым звычайна ў гэты час года. Пчолы, восы і іншыя насякомыя становяцца з-за гэтага больш агрэсіўнымі і шукаюць месцы бліжэй да вады. У ваколіцах Рыміні ў апошнія дні было цяплей за трыццаць градусаў.

Каментары2

  • Ёсік
    11.06.2026
    Шаноўная рэдакцыя НН, самі язык не ламаеце - насякомыя. Пішыце ўжо пчолы, ці казуркі. Хопіць дабіваць родную мову, без вас хапае русіфікатараў.
  • 123
    11.06.2026
    Nichego strashnogo v etom net. Tak delitsya roj, kogda v niem 2 korolevy. Mladshaya pokidaet ulej s chast'ju pchiol. Tak oni mogut migrirovat' neskolko dnej, poka ne najdut sebe novyj pustoj ulej ( ili chto-to podobnoe). Pliely absolietno ne agressivny v etot moment, konechno ecli ne meshat' im.

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць