Свет88

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»

Украінская разведка паведамляе, што атрымала ад партнёраў, у тым ліку амерыканскіх і еўрапейскіх, інфармацыю пра магчымую падрыхтоўку Расіяй удару па Украіне з выкарыстаннем ракеты «Арэшнік». Гэтыя звесткі цяпер правяраюцца, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Sean Gallup / Getty Images

Па словах Зяленскага, цяпер назіраюцца прыкметы падрыхтоўкі камбінаванага ракетна-авіяцыйнага ўдару па тэрыторыі Украіны, у тым ліку па Кіеве. Сцвярджаецца, што пры такой атацы можа быць выкарыстана зброя сярэдняй далёкасці. У сувязі з гэтым грамадзян просяць уважліва рэагаваць на сігналы паветранай трывогі і пры неабходнасці карыстацца сховішчамі.

Таксама Зяленскі падкрэсліў, што выкарыстанне такой зброі і працяг вайны разглядаецца як пагроза не толькі Украіне, але і міжнароднай бяспецы ў цэлым. Таму ён звярнуўся да заходніх партнёраў з просьбай узмацніць ціск на Расію і дзейнічаць не пасля фактаў атак, а загадзя — прафілактычна.

Сама ж Украіна працягвае ўзмацняць супрацьпаветраную абарону і будзе адказваць на атакі. 

Каментары8

  • Ян
    23.05.2026
    Filipp, піяр на жыццях украінцаў? Масковія як была гідотай, так ёй і застаецца.
  • Беларусь назаЎжды
    23.05.2026
    Filipp,
    гэты зноў адбельвае сваіх расейскіх гаспадароў - старанна пад кожным пастом.
  • Filipp
    23.05.2026
    Беларусь назаЎжды, Для тых, хто жыве выключна ў тэзісах прапаганды, з аднага, ці іншага боку, любы крок не з прапагандай, гэта праца на ворага.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць