Грамадства2222

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання

Акаўнт, звязаны з сілавымі органамі, сцвярджае, што ў ГУБАЗіК спявак быў год таму.

Аляксей Хлястоў. Фота з яго інстаграма

Сёння стала вядома, што спявак Аляксей Хлястоў, які праз забарону выступаць пайшоў у таксісты, трапіў на Акрэсціна. У акаўнце спевака пазней з'явілася відэа, якое ён запісаў на выпадак чарговай «прафілактычнай размовы» з сілавікамі.

У тым відэа Аляксей расказвае, што яго выклікалі ўжо двойчы. Першы раз — ГУБАЗіК, пасля ГУУС. «Цяпер мяне запрасілі ў Транспартную міліцыю ці Транспартную службу на Партызанскі праспект. Я мяркую, што буду або затрыманы, або будзе зноў размова. Ніякія неправамерныя дзеянні я не рабіў, нічога не здзяйсняў», — гаворыцца ў відэа.

У каментарах да допісаў у Threads пра затрыманне спевака акаўнт, звязаны з сілавымі органамі, сцвярджае, што Хлястоў «ігнараваў неаднаразовыя выклікі ў ДАІ для складання пратаколу за тое, што кінуў сваё аўто пад знакам», казаў, што знаходзіцца ў іншых гарадах.

«Не дачакаліся і давялося шукаць самім. Усё. Кропка. А ў ГУБАЗіКу ён быў год таму. Карацей, не падпарадкаваўся законным патрабаванням», — піша акаўнт і дадае, што гэта старое відэа.

Ён запэўнівае, што Хлястоў «будзе дома пасля адбыцця пакарання».

Каментары22

  • Бывший политический заключённый
    22.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • войдите в положение
    22.05.2026
    Вы же должны войти в положение красауцау лукашенко, без совершения преступлении против населения, они не могут, в созданной системе лукашенко-шведа, ни звания, ни премии, ни льготы, ни квартиры, ни машины получать и новые должности зарабатывать.
  • Ну
    22.05.2026
    "Ніякія неправамерныя дзеянні я не рабіў, нічога не здзяйсняў"
    Аляксею, вы шчэ не зразумелі, што гэта ў канцлагеры пад назвай Беларусь не важна? Калі вы навідавоку і ёсць хаця б крыху годнасці, крытычнага мыслення ці незалежнасці ў думках, рана ці позна вамі зацікавяцца гэтыя ланцуговыя сабакі з пагонамі. Я б на вашым месцы падумаў пра працяг працы таксістам у той жа Польшчы. Інакш - зноў і зноў будуць нагоды для такіх відэа.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць