Свет44

«Упершыню за гады ў зале няма рускіх» — Туск тонка пакпіў з Орбана

На саміце Еўрасаюза на Кіпры польскі прэм’ер-міністр Дональд Туск дазволіў сабе шпільку ў адрас прарасійскага прэм’ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана, які сыходзіць з пасады, піша Bild.

Фота: Byron Smith / Getty Images

«Упершыню за гады ў зале не было рускіх, калі вы разумееце, што я маю на ўвазе», — пажартаваў Туск перад журналістамі ў Нікасіі.

Партыя Орбана з вялікай розніцай прайграла парламенцкія выбары 12 красавіка. Урад неўзабаве павінен узначаліць лідар пераможнай апазіцыйнай партыі «Ціса» — Петэр Мадзьяр. Да ўступлення новага прэм’ера на пасаду Орбан застаецца ва ўладзе, аднак у сустрэчы ЕС на Кіпры ён не ўдзельнічае.

Прарасійская пазіцыя венгерскага ўрада неаднаразова прыводзіла да канфліктаў з іншымі краінамі ЕС. У прыватнасці, Венгрыя блакавала рашэнні аб падтрымцы Украіны або санкцыях супраць Расіі, што рэгулярна выклікала раздражненне.

Аднак не ўсе ўдзельнікі сустрэчы на Кіпры падзялілі радасць Туска: прэм’ер-міністр Бельгіі Барт Дэ Вевер заявіў, што бачыць «крыху занадта шмат эйфарыі» з нагоды сыходу Орбана, які быў «безумоўна, складаным партнёрам», «але ніколі не немагчымым партнёрам».

На саміце ЕС на Кіпры абмяркоўваюцца дапамога Украіне, наступны бюджэт ЕС і канфлікт паміж ЗША і Іранам. Для гэтага таксама запрошаны прадстаўнікі Блізкага Усходу і краін Персідскага заліва.

Каментары4

  • Bielarus 4ever
    25.04.2026
    Вы галоўнае ня ўбачылі:
    ------------------------------------------
    Яго выказванне набыло няёмкі адценак, калі ў гэты момант міма праходзіў прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца, вядомы больш мяккай пазіцыяй адносна Масквы. Туск усміхнуўся і падміргнуў журналістам, пасля чаго дадаў: «Не, не, гэта жарт».
  • Троянский конь
    25.04.2026
    в лице Туска в зале
  • Doni
    25.04.2026
    Пісаць пра Туска са спасылкай на Bild? Вы хіба сапраўды не разумееце, што робіце :)

    Für Deutschland, калі вы разумееце, што я маю на ўвазе.

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць