Грамадства2525

Юрый Караеў марыць зладзіць штурм Мірскага замка мангола-татарамі

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў падчас візіту ў Мірскі замак выказаў ідэю праводзіць маштабныя гістарычныя рэканструкцыі штурму замка ў розныя эпохі. Сярод іншага ён прапанаваў паказаць напад мангола-татараў з выкарыстаннем лесвіц, лукаў і іншых атрыбутаў, каб стварыць відовішчнае прадстаўленне для гледачоў.

Юрый Караеў. Здымак ілюстратыўны. Фота: Пул 4 Регион

«Я вельмі даўно мару зрабіць рэканструкцыю штурму замка са штурмавымі лесвіцамі, з мангола-татарамі, якія страляюць у байніцы з лукаў і стрэл. У XIV стагоддзі мы паказваем вам рэканструкцыю штурму гэтага замка. Паказваем на 20 хвілін. А праз 200 гадоў рыцарскі ордэн тэўтонаў атакаваў», — заявіў Юрый Караеў.

Ён адзначыў, што падобныя кароткія рэканструкцыі ўжо праводзяцца, але ён хацеў бы зрабіць больш маштабнае і дэталёвае шоу.

@pul4_region

Председатель Гродненского облисполкома Юрий Караев посетил замковый комплекс «Мир», который в следующем году отметит 5️⃣0️⃣0️⃣-летие своего основания. ✔️ Поставлены задачи ответственным должностным лицам по празднованию этого знакового для всей страны события. ⚡️ Идея губернатора - провести реконструкцию осады замка в разные исторические эпохи.

♬ оригинальный звук - pul4_region

Гэтая ідэя, аднак, выклікае у людзей шмат пытанняў і крытыкі. Людзі ў каментарыях да навіны звяртаюць увагу перадусім на тое, што падобныя мерапрыемствы патрабуюць значных фінансавых выдаткаў. Некаторыя задаюцца пытаннем, за чый кошт будзе праводзіцца такая рэканструкцыя.

Іншыя адзначаюць, што ў краіне ёсць больш надзённыя праблемы, якія патрабуюць увагі і сродкаў — напрыклад, недахоп даступнага жылля, праблемы з медыцынскімі ўстановамі ў малых гарадах, стан інфраструктуры, асвятленне вуліц і іншыя бытавыя пытанні. На гэтым фоне ідэя гістарычнага шоу некаторым падалася недарэчнай або другараднай.

Таксама гучаць меркаванні, што гэта хутчэй асабістая ініцыятыва чыноўніка, якая не абавязкова адпавядае рэальным патрэбам людзей. 

Галоўнае ж — што сама магчымасць штурму Мірскага замка мангола-татарамі разыходзіцца з гістарычнымі рэаліямі.

Караеў не ў курсе, што рэнесансавы замак у Міры быў пабудаваны ў пачатку XVI стагоддзя. А татар і крыжакоў Вялікае Княства Літоўскае разбіла гадоў на сто гадоў раней, пад Сінімі Водамі і Грунвальдам. Таму і з’явілася магчымасць будаваць такія замкі, як Мірскі, што ваенная пагроза была ліквідаваная.

Каментары25

  • Ремонт
    10.04.2026
    А ремонт здания после штурма за чей счёт будет? Пусть Караев платит их своего личного кармана.
  • Караев - российский нквдшник
    10.04.2026
    Этому российскому оккупанту осетинского происхождения только и видится, что атаковать и штурмовать наши беларуские замки. Прямо спит и видит, как бы их разрушить.
  • А якой ён веры?
    10.04.2026
    Яму трэба ў Татарстан

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць