Навука і тэхналогіі88

Кітай стварыў электрабатарэю, якая можа даваць запас ходу да 1000 кіламетраў

Кітайскія навукоўцы абвясцілі пра прарыў у галіне акумулятараў для электрамабіляў: распрацаваная новая літыевая батарэя з удзельнай энергаёмістасцю больш за 700 Вт·гадз/кг, што амаль у тры разы перавышае паказчыкі большасці сучасных серыйных акумулятараў. Паводле даследавання, апублікаванага ў часопісе Nature, такая тэхналогія можа дазволіць электрамабілям праязджаць больш за 1000 кіламетраў на адной зарадцы.

Фота: arenaev.com

Праект узначалілі прафесар Чжаа Цын і акадэмік Чэнь Цзюнь з Нанькайскага ўніверсітэта разам з Лі Юнам з Шанхайскага інстытута касмічных крыніц энергіі. Яны адзначаюць, што энергаёмістасць і стабільнасць пры нізкіх тэмпературах застаюцца ключавымі перашкодамі для масавага пераходу на электратранспарт.

Сёння найлепшыя літый-іённыя батарэі ў серыйных аўтамабілях маюць каля 250—255 Вт·гадз/кг, а цвёрдацельныя рашэнні — прыкладна 400—500 Вт·гадз/кг. Новая распрацоўка пераўзыходзіць гэтыя паказчыкі і тэарэтычна адкрывае магчымасць значна павялічыць запас ходу без павелічэння вагі акумулятарнага блока.

Асноўныя змены закранулі электраліт — вадкасць унутры батарэі, якая забяспечвае рух іёнаў літыю. Замест традыцыйнай сумесі выкарыстаны новы тып вадкага электраліту на аснове фтарыраваных растваральнікаў. Гэта павысіла іённую праводнасць, стабільнасць і палепшыла працу пры марозе.

У лабараторных выпрабаваннях пры тэмпературы мінус 50°C батарэя захавала энергаёмістасць амаль 400 Вт·гадз/кг. Даследчыкі лічаць, што такая тэхналогія мае вялікі патэнцыял не толькі для транспарту, але і для робатаў ды тэхнікі ў палярных рэгіёнах, а таксама для аэракасмічнай і авіяцыйнай галіны.

Пакуль, праўда, гаворка ідзе толькі пра ўзровень асобнага элемента, а тэрміны камерцыйнага ўкаранення не называюцца.

Каментары8

  • Ё нюанс
    05.03.2026
    Filipp, Пакуль, праўда, гаворка ідзе толькі пра ўзровень асобнага элемента, а тэрміны камерцыйнага ўкаранення не называюцца.
  • Скептык
    05.03.2026
    Пра рэвалюцыйныя акамулятары чую апошніх год 20, па некалькі ў год. А ў рэчаіснасці амаль нічога не змянілася. Выйдзе ў продаж, тады і пагаворым
  • Міколка
    05.03.2026
    няхай яны і ездзяць на сваіх мікрахвалёвых печках. разумнаму чалавеку здароўе даражэй

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск16

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам30

Непадалёк ад рэзідэнцыі Трампа ў Фларыдзе разбіўся бізнэс-джэт, загінулі дзевяць чалавек

У Кітаі моладзь пачала гадаваць цэглу замест хатніх жывёл. І гэта не жарт10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць