Грамадства88

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні

Павел Севярынец у сваім фэйсбуку напісаў, як у СІЗА сутыкнуўся з турэмнай медыцынай.

«З Мікалаем Статкевічам не «здарыўся інсульт». Мікалая Статкевіча давялі да інсульту. Там умеюць — ламаць рукі-ногі, рваць сэрцы і дзіравіць страўнікі нават без лішняга дотыку.

Напрыканцы акрэсцінскіх карцараў, недзе на трэці месяц, у мяне разбалеліся калені. Не мог спаць. Два дні патрабаваў доктара, з'яўляецца.

— Ну?

— Ды во ногі баляць. Мусіць, хаджу па камеры шмат (адмыслова хадзіў у дзень па 25‑30 км, два метры туды-назад, каб з адбоем адключацца).

— Аааа, — задаволена басіць доктар і адшчыквае мне ібупрафеніну. — Нарэшце.

— У сэнсе, — кажу, — нарэшце?

— Да мы ўсё думалі, калі ўжо… Это суставы. Суставы. Гэта ад хадзьбы, тут заўсёды… Гэта правільна.

У ШІЗА чалавека свядома і мэтанакіравана даводзяць да калецтва. Турэмныя дактары толькі фіксуюць, «дзе тонка» у таго ці іншага вязня, якога начальства вырашыла ламаць – і пасля вязня пераводзяць у адпаведную камеру. 

А катоўні там на выбар.

Лядоўні, каб ламаць косці. Адзіночкі — «труны», дзе замуроўваюць на месяцы. Скразняковыя «трубы» для тых, у каго слабыя лёгкія…

Гэта сістэма, дзе ўсё падначалена галоўнай мэце. Не ламаецца маральна — зламаем фізічна. Непакорлівых, сваіх жа «шасцёрак», якія накасячылі, «блатных», і, канечне, палітычных.

Калі не высыпаешся тыднямі ад холаду, пачынаеш бачыць галюцынацыі, разбіваешся аб плітку, бо раптам адключаешся ўдзень, і раз за разам атрымліваеш «ДП» (дабаўку) — пытанне толькі ў тым, што цябе вырубіць спярша: язва (бо арганізм жарэ сам сябе), запаленне лёгкіх, інсульт, інфаркт альбо вар'яцтва.

Там ня проста ўсё цудоўна ведаюць — там мэтанакіравана і тэхналагічна трушчаць чалавека. І гэта — яўнае крымінальнае злачынства.

Ані маральна, ані псіхалагічна Міколу Статкевіча яны не зламалі», — напісаў Павел Севярынец.

Каментары8

  • Вадзім
    24.02.2026
    Белы, пра беларусаў-нязломкаў ты з карцара з дадатковага тэрміну пішаш? Любога чалавека можна зламаць і фізічна і псіхічна. А людзей што кідаюцца лозунгамі зламаць прасьцей за ўсё.
  • А як жа
    24.02.2026
    Нялюдзкі русскій мір практыкаваўся ў катаваннях стагоддзямі. Вось чаму трэба гнаць яго за ўсходнюю мяжу, а не "праявляць паніманіе".
  • Ага
    24.02.2026
    Вадзім, а нашто хаміць беларусу адразу?

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць