Свет99

«Часы змяніліся». У Германіі заклікаюць да стварэння еўрапейскай атамнай бомбы

Былы міністр замежных спраў Германіі Ёшка Фішэр выступіў з рэзананснай заявай: Еўропе неабходна ўласнае ядзернае ўзбраенне, бо амерыканскі ядзерны парасон больш не з’яўляецца надзейным.

Ёшка Фішэр. Фота: Sebastian Gollnow / picture alliance via Getty Images

Былы міністр замежных спраў ФРГ ад партыі «Зялёныя» Ёшка Фішэр адкрыта выказаўся на карысць ядзернага пераўзбраення Еўропы.

«Еўропа павінна пайсці на гэта, бо амерыканскія гарантыі бяспекі з гэтага моманту больш не з’яўляюцца надзейнымі. Германія, безумоўна, нясе адказнасць за лідарства ў Еўропе, але заўсёды толькі сумесна з іншымі», — заявіў Фішэр у інтэрв’ю Tagesspiegel.

Ён прапануе сумеснае ядзернае ўзбраенне для ўсіх краін ЕС.

Паводле яго слоў, было б сур’ёзнай памылкай разглядаць ядзернае ўзбраенне як выключна нацыянальную задачу Германіі:

«Германія ніколі больш не павінна дзейнічаць адна — ніколі. Нам патрэбныя нашы еўрапейскія партнёры».

Фішэр таксама сказаў, што калі б ён сёння быў малады, то пайшоў бы служыць у Бундэсвер:

«Часы змяніліся. Нам пагражаюць. Мы павінны абараняцца. Я і ўявіць сабе не мог, што калі-небудзь скажу гэта. Уся мая палітычная кар’ера, хутчэй, сведчыла аб адваротным».

Каментары9

  • У Нямеччыне ж?
    29.01.2026
    У Нямеччыне ж?
  • Мастак
    29.01.2026
    80 гадоў рабства, ганьбы і самаўніжэньня.
  • Пустабрэхі
    29.01.2026
    Цікава, як хутка гэтую бомбу ўзарве нейкі іхны сябра з Сірыі ці Марока? Вінаватых у блэкаўце Бэрліна дагэтуль не знайшлі!

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць