Грамадства44

У мінскім парку Горкага паставяць новыя скульптуры

Адно з самых папулярных месцаў адпачынку беларускай сталіцы хочуць абнавіць і надаць яму адметную мастацкую атмасферу. Упраўленне культуры Мінгарвыканкама запрасіла да ўдзелу ў творчым конкурсе па распрацоўцы эскізаў скульптур для Цэнтральнага дзіцячага парку імя Максіма Горкага.

Галоўны ўваход у парк Горкага. Фота: Wikimedia Commons

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюць прафесійных скульптараў, архітэктараў, а таксама творчыя калектывы. Паводле яго ўмоў, скульптурныя кампазіцыі павінны адпавядаць традыцыям беларускай дэкаратыўнай паркавай скульптуры, гарманічна спалучацца з навакольнай архітэктурай і ландшафтам, а таксама быць суразмернымі прасторы парку. Пры ацэнцы работ будзе ўлічвацца прафесійны ўзровень, арыгінальнасць і захаванне ўсіх патрабаванняў конкурсу.

Конкурс пройдзе з 26 студзеня па 27 лютага 2026 года. Заяўкі і неабходныя дакументы трэба падаць ва ўпраўленне культуры да 9 лютага. Самі эскізныя праекты прымаюцца да 20 лютага ў Музеі гісторыі горада Мінска, падрабязнасці — на афіцыйным сайце Мінгарвыканкама.

Вясной 2025 года ў парку Горкага завяршылася маштабная рэканструкцыя. Там з’явіліся новыя зоны адпачынку, абноўленыя атракцыёны і інжынерныя сеткі, а замест старых кіёскаў паставілі сучасныя павільёны ў адзіным стылі ўздоўж галоўных алеяў і на набярэжнай.

Парк быў заснаваны ў 1805 годзе мінскім губернатарам Захарыем Карнеевым і спачатку называўся Губернатарскім садам. Сёння ён займае каля 28 гектараў і застаецца адным з найбуйнейшых і самых наведвальных паркаў Беларусі.

Каментары4

  • Прапанова
    21.01.2026
    Помнік Цётцы з лаўкаю, дзе можна пасядзець зь ёй і пачытаць па-беларуску. Яна напісала дзіцячыя кнігі на беларускай мове.
  • Žvir
    21.01.2026
    a kaštany tam jašče rastuć ? a sosny nad "Junactvam" ?

    Daŭno nia byŭ tam, siadžu va Ŭruččy, lanota daloka jechać...
  • Люда
    21.01.2026
    Хочу Аполлонов и Венер, а будут пионерки и рабочие

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць