Свет22

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага

У расійскім Пскове перад судом стане 68‑гадовая бібліятэкарка родам з Гомельшчыны, якую абвінавачваюць у фінансаванні экстрэмісцкай арганізацыі. Як паведамляе выданне «Псковская губерния» са спасылкай на прэс-службу судоў Пскоўскай вобласці, крымінальная справа ўжо перададзена ў суд, заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Абвінавачаная — Маргарыта Феліксаўна Палявая, ураджэнка пасёлка Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна. Яна працавала ў Пскоўскай абласной універсальнай бібліятэцы.

У канцы лістапада 2025 года яе ўключылі ў расійскі спіс «экстрэмістаў і тэрарыстаў» Расфінманіторынгу. Раней Палявая неаднаразова публічна выступала ў абарону гістарычнага аблічча Пскова, крытыкуючы парушэнні ахоўных зон у старой частцы горада.

Следства сцвярджае, што жанчына неаднаразова пералічвала грошы ў Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК), заснаваны Аляксеем Навальным. Менавіта гэтыя ахвяраванні сталі падставай для крымінальнага пераследу.

Судовы працэс пачнецца 26 студзеня ў Пскоўскім гарадскім судзе. Паводле інкрымінаванага артыкула, Маргарыце Палявой пагражае ад трох да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Праўда, калі пашанцуе, пакаранне можа абмежавацца і штрафам.

Каментары2

  • Тру
    17.01.2026
    Знайшла каму данаціць
  • Янка
    17.01.2026
    Тру , а вы б што параілі? Пераважная большасць унутрырасейскіх данатаў ФБК тычыцца даваеннага часу. Да арышту Навальнага дзейнасць ФБК была даволi эфектыўнай у сэнсе выкарыстання апошніх рэшткаў легальнасці ў Расеі. З нападам Расеі на Ўкраіну 24.02.22 усё скончылася, і паплечнікі Навальнага гэтага не зразумелі, але гэта было ўжо пазней.

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос21

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Сукупнае багацце дзясяткі галоўных мільярдэраў свету за месяц зменшылася амаль на 300 мільярдаў даляраў3

Кітай упершыню пацвердзіў падрыхтоўку сустрэчы Сі, Трампа і Пуціна

Ціханоўская пра ліст часткі былых палітвязняў: Такія адкрытыя лісты трэба пісаць Лукашэнку37

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна50

Вынеслі прысуд былому рэктару віцебскага ВНУ, які прыдумляў студэнтаў — вельмі лагодны

На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны11

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска5

НАТА рыхтуе стратэгію ўдараў у глыбіню Расіі на выпадак атакі Пуціна4

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос21

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць