Ціханоўская аддала 15 тысяч еўра ад Лукашэнкі на падтрымку палітвязняў
У інтэрв'ю журналісту «Еўрарадыё» Змітру Лукашуку лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская паведаміла «Еўрарадыё» пра лёс 15 тысяч даляраў, якія ёй уручылі ў жніўні 2020 годзе ў Мінску перад тым, як выправіць за мяжу.

Па словах Ціханоўскай, гэтыя грошы яна перадала на збор у падтрымку вызваленых палітвязняў.
«Давайце лічыць гэта данатам ад рэжыму нашым палітзняволеным», — сказала Ціханоўская.
Пра тое, што Святлане Ціханоўскай перад яе прымусовай высылкай у Літву ў 2020 годзе прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі выдалі 15 тысяч еўра, прапаганда стала расказваць неўзабаве пасля таго.
Сёлета 6 жніўня ў эфіры дзяржаўнага канала АНТ паказалі кадры аператыўнай здымкі 10 жніўня 2020 года з мінскай кватэры Ціханоўскіх. На іх відаць, як начальнік аператыўна-аналітычнага цэнтра (ААЦ) Андрэй Паўлючэнка перадае Святлане Ціханоўскай пакунак.
На відэа змесціва пакунку не было відаць, але сам Паўлючэнка казаў, што ў ім грошы. Пасля дэманстрацыі гэтага сюжэту Ціханоўская заявіла, што толькі пасля таго вырашыла распячатаць пакунак, які праляжаў у яе без малога пяць гадоў.
У пакеце сапраўды было 15 тысяч еўра новымі купюрамі, паведаміла яна.
«Пра гэты злашчасны канверт я не расказвала, таму што мне было сорамна, што ён у мяне апынуўся. Я не хацела да яго нават дакранацца», — сказала тады Ціханоўская.
«Канверт для Ціханоўскай». Геніі-лукашысты зноў самі сябе выкрылі і высцебалі
Што вядома пра Паўлючэнку, які ў 2020 годзе перадаў Ціханоўскай скрутак з грашыма і суправадзіў да мяжы?
Ён быў як жывы шчыт. Марыя Мароз расказала, чаму яны з Ціханоўскай патрабавалі, каб з імі да мяжы ехаў кіраўнік ААЦ Паўлючэнка
На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?
Ціханоўская: Ніякіх грошай я не прасіла, мне проста ўсунулі гэты канверт. Яго да сёння не распячатвала
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Канечне, можна было б зараз тыя грошы мужу аддаць (ён жа тожа быу зняволеным), а потым рэйкi пацалаваць ад таго цягнiка, на якiм ён з'ехау. Але пасля яго хамства - дулю яму. Усё правiльна яна зрабiла.
[Зрэдагавана]