Святлана Ціханоўская расказала, чаму не праверыла змест канверта ад Паўлючэнкі па прыездзе ў Літву
У нядаўнім прапагандысцкім сюжэце АНТ расказалі пра пакунак з грашыма, які кіраўнік ААЦ Андрэй Паўлючэнка ўручыў Святлане Ціханоўскай перад ад'ездам з Беларусі. На канферэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве яна пракаментавала, чаму на працягу пяці год не правярала, што знаходзіцца ў скрутку.

Ціханоўская адзначыла, што па прыездзе ў Літву адклала гэты пакунак «як нешта гідкае» і не хацела да яго дакранацца. Распавядаць пра тое, што адбылося, ёй не хацелася, і цяпер яна лічыць гэта «сваім асабістым сорамам».
На пытанне, ці не было гэта небяспечна — захоўваць побач з сабой канверт ад дзяржаўнага чыноўніка, не ведаючы, што ў ім — Ціханоўская адказала:
«Неяк я не ставіла гэта пытанне. Я прыехала ў Літву і ў мяне не было нават жадання ў некага парады пытаць, што з гэтым рабіць. Адклала і ўсё. Загарнула ў пакецік — ён да гэтай пары так і ляжыць», — сказала яна.
Што тады ў кватэры Паўлючэнка здымаў яе на камеру, Ціханоўская не бачыла. Яна мяркуе, што і гук мог быць накладзены потым, бо яна не памятае, каб Паўлючэнка пры ёй казаў «вось грошы, якія вы прасілі».
6 жніўня па АНТ паказалі сюжэт, згодна з якім 10 жніўня 2020 года Андрэй Паўлючэнка, начальнік ААЦ, перадаў Святлане Ціханоўскай скрутак з грашым і праводзіў яе і кіраўніцу яе штаба Марыю Мароз да літоўскай мяжы. Сама Ціханоўская заявіла, што з тых часоў канверт ад чыноўніка не адкрывала.
Мароз адзначыла, што Паўлючэнка суправаджаў іх да мяжы, каб быць гэты час «жывым шчытам» для іх бяспекі.
Ціханоўская: Ніякіх грошай я не прасіла, мне проста ўсунулі гэты канверт. Яго да сёння не распячатвала
«Канверт для Ціханоўскай». Геніі-лукашысты зноў самі сябе выкрылі і высцебалі
На АНТ паказалі кадры, на якіх Андрэй Паўлючэнка перадае нейкі скрутак Ціханоўскай
Што вядома пра Паўлючэнку, які ў 2020 годзе перадаў Ціханоўскай скрутак з грашыма і суправадзіў да мяжы?
Ён быў як жывы шчыт. Марыя Мароз расказала, чаму яны з Ціханоўскай патрабавалі, каб з імі да мяжы ехаў кіраўнік ААЦ Паўлючэнка
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары