Грамадства3939

Ціханоўская: Ніякіх грошай я не прасіла, мне проста ўсунулі гэты канверт. Яго да сёння не распячатвала

У эфіры дзяржаўнага канала АНТ 6 жніўня паказалі кадры аператыўнай здымкі 10 жніўня 2020 года з мінскай кватэры Ціханоўскіх. На іх відаць, як начальнік аператыўна-аналітычнага цэнтра (ААЦ) Андрэй Паўлючэнка перадае Святлане Ціханоўскай пакунак. На відэа змесціва яго не відаць, але сам Паўлючэнка кажа, што ў ім грошы. «Люстэрка» папрасіла у Святланы Ціханоўскай пракаментаваць гэтае відэа. Яна сцвярджае, што толькі пасля дэманстрацыі сюжэта вырашыла распячатаць пакунак, які праляжаў у яе без малага пяць гадоў.

Святлана Ціханоўская сцвярджае, што ўсе пяць гадоў пасля выезду з Беларусі не дакраналася да пакунку ад ААЦ і распячатала яго толькі 6 жніўня 2025-га пасля сюжэта АНТ. У пакеце сапраўды было 15 тысяч еўра новымі купюрамі, паведаміла яна «Зеркалу». Па просьбе Ціханоўскай выданне прыводзіць яе каментар без скарачэнняў і змяненняў:

— Як гэта каментаваць? Чарговая порцыя хлуслівай прапаганды. Першае. Я ніколі не прасіла мяне вывозіць і не збіралася нікуды выязджаць. Там, у ЦВК, на мяне аказвалі ціск.

Скрутак, перададзены Святлане Ціханоўскай 10 жніўня 2020 начальнікам ААЦ Андрэем Паўлючэнкам. Фота: Святлана Ціханоўская

Памятаю, як мяне спрабавалі настроіць супраць каманды Бабарыкі, пагражалі дзецьмі. Мне адкрыта сказалі: «Калі не пагодзішся на нашы ўмовы, то ўсякае з табой можа здарыцца».

Другое. Аб выездзе з Беларусі. Марыя [Мароз] настаяла, каб Паўлючэнка ехаў з намі ў адной машыне — гэта было гарантыяй таго, што з намі па дарозе нічога не здарыцца.

Трэцяе. Наконт Паўла Паўлавіча [Латушкі], які нібыта хацеў кагосьці спаліць, — гэта поўная лухта. Думаю, ён сам гэта пракаментуе.

І чацвёртае — пра грошы. Ніякіх грошай я не прасіла, мне проста ўсунулі гэты канверт. Такое адчуванне, што некаторыя фразы Паўлючэнка спецыяльна прамаўляў так, нібы я прасіла ў яго грошы. Дарэчы, калі я выходзіла з кватэры, то паспрабавала «забыць» гэты канверт, але ён нагадаў, каб я яго забрала. І на мяжы я зноў спрабавала яму іх вярнуць. Ім проста патрэбны быў нейкі кампрамат на мяне.

Я тады знаходзілася пад велізарным эмацыйным ціскам. Я не была да такога гатовая і не ведала, як паводзіць сябе ў падобных сітуацыях. Аб гэтым злашчасным канверце я не расказвала, таму што мне было сорамна, што ён у мяне апынуўся. Я не хацела да яго нават дакранацца.

Але раз ужо рэжым так непакоіць лёс гэтых грошай, то давайце разам вырашым, куды пойдзе гэты «данат ад Лукашэнкі». Беларускім добраахвотнікам? Сем'ям палітвязняў? На культурныя праекты?

І я ў чарговы раз заклікаю беларусаў: калі ў вас ёсць магчымасць, калі ласка, падтрымлівайце нашы праекты і ініцыятывы.

Каментары39

  • Ха
    07.08.2025
    Бт і АНТ гэта каналы для аднаго чалавека. Таму і прапаганда разлічага на яго густ, густ пацыента вядомай лякарні, саўка калгаснага ўзроўню 70-х гадоў
  • Света
    07.08.2025
    Навошта яшчэ абвяргаць гэтае глупства, ябацькі схаваюць і не такое, астатнія паржуць над галоўным ябацькам
  • Праўда
    07.08.2025
    Тое, што ў канверце пусціць на падтрымку палітвязняў і іх сем'яў

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць