Грамадства11

Ціханоўская падзякавала ЗША, Польшчы і Літве за вызваленне палітвязняў

Дэмакратычная лідарка пракаментавала пераезд вызваленых у суботу палітвязняў з Украіны ў Польшчу і Літву.

«Сёння ў Варшаве і ў Вільні мы сустрэлі палітвязняў, вызваленых 13 снежня. Гэта вынік доўгай і складанай працы. Мы вельмі ўдзячныя прэзідэнту Трампу і адміністрацыі прэзідэнта ЗША за тое, што вызваленне беларускіх палітвязняў стала магчымым. Вялікі дзякуй Украіне за дапамогу і каардынацыю ў першыя дні пасля вызваленняў і прымусовай дэпартацыі», — зазначыла Святлана Ціханоўская.

Яна асобна падзякавала Літве і Польшчы за гатоўнасць дапамагчы, цёплы прыём і падтрымку беларускіх палітвязняў. 

«Да таго ж, хацелася б падзякаваць за выдатную працу дыпламатам, памежнікам, супрацоўнікам паліцыі, якія дапамаглі арганізаваць гэтую вельмі складаную аперацыю. Мы вельмі ўдзячныя за прафесійны і зладжаны падыход да арганізацыі і каардынацыі працэсу», — заключыла дэмакратычная лідарка,

Каментары1

  • 453543
    18.12.2025
    Каментар у дагонку да майго ж каментара.
    Прабачце, пераблытау "лiдарак". А усё таму, што я ужо на тую К рэагую, як бык на чырвоную анучу: пабачыу К на iлюстрацiуным фота, а далей ужо i чытаць не стау, пайшоу у разнос.
    У лiдаркi Т прашу прабачэння, не яе я меу на увазе.

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч19

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

Хакеры атакавалі халадзільнікі ў еўрапейскіх крамах. Тэмпература ў маразільніках дасягала +55°C7

«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча6

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч19

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць