Грамадства77

На тэрыторыі былога кляштара картэзіянцаў у Бярозе хочуць зрабіць музей і гатэль

На тэрыторыі былога кляштара картэзіянцаў у Бярозе можа з’явіцца музейна-гатэльны комплекс. Гэтае пытанне аб абароне і далейшым выкарыстанні гістарычных руін абмеркавалі на пасяджэнні Бярозаўскага райвыканкама. Мэтай прапанаванай ініцыятывы з’яўляецца захаванне гістарычна-культурнай спадчыны, паведамляе sb.by.

Адноўленая брама кляштара картэзіянцаў. Фота: sb.by

Як паведаміў тэлеграм-канал райвыканкама, канцэпцыю прапанавала начальніца аддзела культуры Таццяна Кавалёк. Паводле гэтай канцэпцыі, у калідоры злева ад уязной брамы і ў кутняй вежы магла б размяшчацца музейная экспазіцыя.

У будынку, што прымыкае злева да палаца Сапегаў, прапануецца зрабіць канферэнц-залу для правядзення мерапрыемстваў, у тым ліку раённага балю адоранай моладзі. У палацы на першым паверсе можа быць рэстаран, а на другім — гатэль. У памяшканні справа ад палаца плануюць размясціць сувенірную краму і майстэрні.

Кляштар картэзіянцаў у Бярозе — вялікі рэлігійны комплекс у стылі барока з абарончымі элементамі, які з’яўляецца помнікам архітэктуры XVII стагоддзя. Ініцыятарам будаўніцтва быў Казімір Леў Сапега, а працягвалася яно з 1648 па 1689 год. Комплекс уключаў каменны касцёл, жылыя карпусы, бібліятэку, сталовую, бальніцу, аптэку, гаспадарчыя пабудовы, сад і вадаёмы. Усё было абнесена каменнымі сценамі з вежамі і капліцай, галоўным уваходам служыла масіўная брама з байніцамі.

Сёння ад кляштара засталіся толькі брама і руіны. Брама была адноўленая і стала сімвалам Бярозы, яе выяву нават змясцілі на гербе горада.

Каментары7

  • Лукашызм= зло
    25.11.2025
    Здзек ідзе над каталікамі,пратэстантамі: то падпаляць Касцёлы, то зачыняць, то зруйнуюць могілкі, то спілуюць Крыжы, катуюць сьвятароу́, адабралі у́ Менску у́ каталікоу́ кляштар, ды зрабілі там музычную школу і гэтак далей
  • Ау́ген
    25.11.2025
    Пры такой сатанінскай "уладзе" як лукашызм пракляты усё магчымае зло адбываецца у́ Беларусі
  • Прахожы
    25.11.2025
    Яны ўжо свае "планы" з 90-х гадоў выношваюць, а ад таго кляштара хутка мала што застанецца. Звычайная хлусня.

Цяпер чытаюць

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць