Культура2828

Праваенная малявальніца Жыгімонт дарвалася са сваёй выставай да Нацыянальнага мастацкага музея. Хто ёй дапамог?

На мінулым тыдні была прызначаная новая дырэктарка Нацыянальнага мастацкага музея, а цяпер стала вядома, што ў музеі адкрыецца выстаўка праўладнай і праваеннай мастачкі Святланы Жыгімонт, чыімі агіткамі раней грэбавалі ў прафесійнай супольнасці. Але выявілася, што не ўсё так проста.

Святлана Жыгімонт на фоне карцін, прысвечаных усхваленню расійскай ваеншчыны. Фота: тэлеграм-канал мастачкі. 

Жыгімонт доўгі час сцвярджала, што яе творчасці не даюць ходу «ідэалагічныя дыверсанты», якія нібыта ў Мінкультуры і сталічных галерэях вырашалі пытанні выставак. У сваіх паведамленнях мастачка абвінавачвала арт-супольнасць у «прасоўванні выставаў з г*ўна і палак» і ў лабіяванні ідэалагічна няправільных аўтараў, тады як яе «патрыятычныя» работы застаюцца без увагі. У выніку апошнія гады Жыгімонт выстаўлялася пераважна ў Расіі.

Аднак цяпер сітуацыя змянілася: мастачка абвясціла адкрыццё сваёй выставы ў галоўным мастацкім музеі краіны — прычым зрабіла гэта літаральна за пяць дзён да мерапрыемства. 

«Да апошняга моманту ўсё было хістка і незразумела…», — напісала праўладная мастачка. Аднак ніякага анонсу выставы на сайце музея дагэтуль няма.

Магло стварыцца ўражанне, што выстава стала магчымай дзякуючы прызначэнню новай дырэктаркі музея Ірыны Мацяс, жонкі аглядальніка АНТ Аляксандра Мацяса, і нібыта з гэтым звязанай зменай кірунку ў працы.

Аднак гэтыя здагадкі абвергла Святлана Карульская, карэспандэнтка тэлеканала АНТ у Маскве і сяброўка сям’і Мацясаў. Паводле яе слоў, анансаваная выстава не звязана з прыходам новай дырэктаркі. Гэта праект, падрыхтаваны яшчэ пры папярэдняй кіраўніцы.

«Гэта якраз паскробак нядаўна звольненай Ганны Конанавай. Яе, так бы мовіць, развітальная гастроль», — адзначыла Карульская ў сацсетках.

Карціна Святланы Жыгімонт з разбураным праваслаўным храмам. Фота: тэлеграм-канал мастачкі. 

Жыгімонт не прамаўчала і рэзка адрэагавала на допіс Карульскай, які ўскрыў унутраныя канфлікты ў музейнай сферы. Яна абвінаваціла журналістку ў тым, што яе словы ствараюць уражанне, быццам Нацыянальны мастацкі музей — гэта «местачковы рынак, дзе хабалкі грызуць адна адной горла». І папракнула Карульскую, што яе абурэнне выклікала выстава, «прымеркаваная да 80‑годдзя Вялікай Перамогі».

Серыя «Родныя твары», мадэлямі для якой сталі ўдзельнікі нападу на Украіну 

Якія менавіта творы Жыгімонт падрыхтавала да выставы, прысвечанай перамозе над нацызмам, пакуль невядома. Аднак раней яна стварыла цэлую серыю ваенных партрэтаў «Родныя твары», мадэлямі для якой сталі ўдзельнікі нападу на Украіну.

Нагадаем, што Ганна Конанава, якая ўзначальвала музей з 2023 года, паводле неафіцыйнай інфармацыі, была звольненая пасля праверкі, якую правяла віцэ-прэм’ерка Наталля Пяткевіч. Кажуць, што падчас візіту чыноўніца засталася незадаволеная ўзроўнем парадку ва ўстанове.

Каментары28

  • Вольга
    17.11.2025
    Выстава згнілізны рускаваміра.
  • Gust
    17.11.2025
    Ванітуе ад гэтай мазаніны, і ад гэтай "мастачкі", якая славіць забойцаў і маньякаў
  • М
    17.11.2025
    %, і хай не расказваюць казкі, пра канфлікты , гэта адзіны варожы лягер, і ў палітыцы рэй вядуць і бандарыха і жыгімонціха

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Усе навіны →
Усе навіны

Мытнікі расказалі, што цяпер з янотам-нелегалам, які прыплыў у Беларусь з ЗША1

У Басфоры знайшлі цела расійскага плыўца, які знік паўгода таму

У Расіі школьнік загінуў у танку на выставе вайсковай тэхнікі10

На адну вакансію — да 34 рэзюмэ. Што адбываецца з рынкам працы2

На «Белсаце» запускаюць новае шоу «Каса на камень» з Кацярынай Ваданосавай і Васілём Калачом3

Пазняк назваў Машэрава найбольшым злом у гісторыі Беларусі, калі не лічыць Лукашэнку50

У горадзе расійскіх атамшчыкаў дзясяткі людзей абварыла кіпнем ва ўласных кватэрах1

Брытанская разведка: У баях за Купянск суадносіны страт Расіі і Украіны склалі 27 да 119

Ідзе пацяпленне, хутка будзе не халадней за мінус 14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць